дава Лід. После есць і антонаўкі. Гемзы Шальч. Прыдзіш после ў атэлы. Саланое Віл. Бацько дае карову — пасах — церас нядзелю после вяселя. Малахоўцы Бар. Посля паедуць, а цяпер будуць тут. Вязынка Маладз. А посля, як адагналі немцаў, каня купілі. Солы Смарг. Посля дажджу. Граўжышкі Ашм. После абеду прышоў. Гальшаны Ашм. Пасля школы не паступіў вучыцца. Опса Брасл. ПОСЛЯЧЫ прысл. Пазней. Ён послячы прышоў. Новіны Нясв. ПОСМАК м. Засаўка ў кубле. Посмак ў кубля закладаўся ў вушкі, і накрыўка ёсць, посмак укладзецца і замкнецца замочкам, у мае мамы быў кубял. Бакшты Іўеў. ПОСМЫК м. Прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней. Посмык лажылі на сані, кап шыры сані былі, упапярок, як бервяно, дзюркі ў канцах, кап калочкі засадзіць. Пасмыкі накладваюць, калі ў лес едуць. Дакудава Лід. ПОСНА КУЦЦЯ, ПОСНАЯ КУЦЦЯ, ПОСНАЯ КУЦЯ ж. абрад. Вячэра, прыгатаваная з посных страў у апошні вечар перад калядамі. Перад калядамі посна куцця. Багушэвічы Бярэз. Посная куцця, як повычэраюць, муражок кладуць у рэшата і ставяць рэшата на кут да раніцы. Рудня Астравітая Чэрв. Посная куця перат коляды і перат трыма каралямі. Збляны Лід. ПОСНАЕ МАСЛА н. Алей. З маку рабілі поснае масла, натта ўкуснае. Пацаўшчына Дзятл. ПОСНІКАЦЬ незак. Пасціць. Поснікала шчырым постам. Ісерна Слуц. Я поснікаю. Малыя Аўцюкі Калінк. ПОСНІНА ж. Посная ежа. Посніна — як німа нічога скаромнага. У іх посніна і посніна, бедныя дзеці жываты паразбівалі картопляю. Лапічы Асіп. ПОСНІЦА ж. Тое ж, што і посніна. Вялікія Нястанавічы Лаг., Рыбчына Віл. Посніцу хвошча. Рудня Астравітая Чэрв. ПОСНЫ, ПАСНЫ прым. 1. Нішчымны. Посная іда была: уместа змесюць боп з бульбай і ядуць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Капуста посная зусім. Мярэцкія Глыб. Нешта ў цябе капуста посная, паснюткая. Груздава Паст. Посная страва ў цябе. Рыбчына Віл. Посная яда — нетрывала: паеў нішчымнага і зноў есці хочацца. Рудня Астравітая Чэрв. Жывём не на посным. Малахоўцы Бар. 2. Нятлусты (пра малако). Поснае малако ад маёй каровы. Беняконі Воран. 3. Неўрадлівы (пра глебу). Дзе посная зямля, рос званец. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПОСНЫЯ ДЗЯДЫ мн. абрад. Памінкі. На посныя дзяды первая яда — рулі. Азяраны Раг. ПОСОБІЦІ гл. ПАСОБІЦЬ ПОСОБЫТЫ гл. ПАСОБІЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁