СПАЖЫЦЦА зак. Разжыцца. Шэссот рублей грошы далі, вот, думаю, спажывуся! І там яны спажыліся, гэтыя людзі. Чапаеўскі В.-Дзв. СПАЗНІЦЬ зак. Спазніцца. Ня спозніця? Граўжышкі Ашм. Сяголета я спазніла садзіць агарот. Вецярэвічы Пух. СПАЙМАЦЬ зак. Злавіць. Я свайго каня спаймаю. Барок Стаўб. Дзе п я іх спаймала! Вецярэвічы Пух.; параўн. руск. поймать 'тж'. СПАКАЙНЕЙ прысл. Больш спакойна. Мне спакайней, калі малыя дома. Малахоўцы Бар. СПАКАЙНЕЙШЫ прым. выш. Больш спакойны. Другія гадзюкі спакайнейшыя. Гемзы Шальч. СПАКАТ м. Паніжэнне. Там гара, а тут спакат. Дарава Лях. СПАКОЙ м. Спакой. А цяпер ні дзень, ні ноч спакою нет. Груздава Паст. Я не нарушаю яго спакою. Руднікі Шальч. Нада спакой — плюцы ў яе. Старыя Трокі Трак. СПАКОЙНЕ прысл. Спакойна. От забярэ дзіця, так спакойне ўдома. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. польск. spokojnie 'тж'. СПАКОЙНЫ прым. Ціхі. Она спакойных [хлопцаў] не любіла. Новыя Мацалі Варэн. СПАКУДЗЕЦЬ зак. Абрыдзець. Спакудзеў ён мне так, што не магу глядзець на яго. Якубова Рас. СПАЛАНІЦЦА зак. Загарэцца. Спаланілася хата ў суботу. Рудня Астравітая Чэрв. СПАЛАСКАЦЬ зак. Памыць. Спалашчу валасы вадой свіцязянскай. Валеўка Навагр. СПАЛАХНЕНЕ н. Спалох. З таго спалахненя дастала цукровіцу. Кіралі Шчуч. СПАЛЕЦІЦЬ зак. Пашанцаваць. Табе сягання ні спалеціла. Груздава Паст. СПАЛІРАЖАВАНЫ дзеепрым. Паралізаваны. Ляжыць ён саўсём спаліражаваны. Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. sparaliżowany 'тж'. СПАЛІРЖАВАЦЬ, СПАЛЯРЖЫВАЦЬ зак. Паралізаваць. Яго спаліржавала, мову яму атняло. Ахрэмаўцы Брасл. І яго спаліржавала. Кураполле Паст. Спаляржывала, ня будзя пры кім старавацця. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. sparaliżować 'тж'. СПАЛІЦЦА зак. Згарэць. Потым хата спалілася. У вайне спаліліся. Быстрыца Астр. Наша была палова вёскі згарэла: спалілася і ядзэня, і адзеня. Паляцкішкі Воран. Спаліліся хаты. Навасёлкі Лід. Хата гарэла, сталяваня ўпала — і хлопяц спаліўся. Кудзялянцы Шальч. Мая кварціра спалілася. Гемзы Шальч. Мы спаліліся, алі я задзержылася. Ра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
105 👁