СПАЖЫЦЦА зак. Разжыцца. Шэссот рублей грошы далі, вот, думаю, спажывуся! І там яны спажыліся, гэтыя людзі. Чапаеўскі В.-Дзв.
СПАЗНІЦЬ зак. Спазніцца. Ня спозніця? Граўжышкі Ашм. Сяголета я спазніла садзіць агарот. Вецярэвічы Пух.
СПАЙМАЦЬ зак. Злавіць. Я свайго каня спаймаю. Барок Стаўб. Дзе п я іх спаймала! Вецярэвічы Пух.; параўн. руск. поймать 'тж'.
СПАКАЙНЕЙ прысл. Больш спакойна. Мне спакайней, калі малыя дома. Малахоўцы Бар.
СПАКАЙНЕЙШЫ прым. выш. Больш спакойны. Другія гадзюкі спакайнейшыя. Гемзы Шальч.
СПАКАТ м. Паніжэнне. Там гара, а тут спакат. Дарава Лях.
СПАКОЙ м. Спакой. А цяпер ні дзень, ні ноч спакою нет. Груздава Паст. Я не нарушаю яго спакою. Руднікі Шальч. Нада спакой — плюцы ў яе. Старыя Трокі Трак.
СПАКОЙНЕ прысл. Спакойна. От забярэ дзіця, так спакойне ўдома. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. польск. spokojnie 'тж'.
СПАКОЙНЫ прым. Ціхі. Она спакойных [хлопцаў] не любіла. Новыя Мацалі Варэн.
СПАКУДЗЕЦЬ зак. Абрыдзець. Спакудзеў ён мне так, што не магу глядзець на яго. Якубова Рас.
СПАЛАНІЦЦА зак. Загарэцца. Спаланілася хата ў суботу. Рудня Астравітая Чэрв.
СПАЛАСКАЦЬ зак. Памыць. Спалашчу валасы вадой свіцязянскай. Валеўка Навагр.
СПАЛАХНЕНЕ н. Спалох. З таго спалахненя дастала цукровіцу. Кіралі Шчуч.
СПАЛЕЦІЦЬ зак. Пашанцаваць. Табе сягання ні спалеціла. Груздава Паст.
СПАЛІРАЖАВАНЫ дзеепрым. Паралізаваны. Ляжыць ён саўсём спаліражаваны. Жодзішкі Смарг.; параўн. польск. sparaliżowany 'тж'.
СПАЛІРЖАВАЦЬ, СПАЛЯРЖЫВАЦЬ зак. Паралізаваць. Яго спаліржавала, мову яму атняло. Ахрэмаўцы Брасл. І яго спаліржавала. Кураполле Паст. Спаляржывала, ня будзя пры кім старавацця. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. sparaliżować 'тж'.
СПАЛІЦЦА зак. Згарэць. Потым хата спалілася. У вайне спаліліся. Быстрыца Астр. Наша была палова вёскі згарэла: спалілася і ядзэня, і адзеня. Паляцкішкі Воран. Спаліліся хаты. Навасёлкі Лід. Хата гарэла, сталяваня ўпала — і хлопяц спаліўся. Кудзялянцы Шальч. Мая кварціра спалілася. Гемзы Шальч. Мы спаліліся, алі я задзержылася. Ра
105 👁