СПАДАБА'ЦЬ зак. Упадабаць. Спадабаў я цябе. Барок Стаўб.; параўн. польск. spodobać тж'. СПАДА'К м. 1. Ніжні камень у жорнах. У жорнах ніжні камянь — спадак. Солы Смарг., Чуркі Ашм. Спадак — ніжні камянь у жорнах. Азяраны Раг. 2. Ніжняе бервяно ў зрубе.. Спадак — сподняе бервяно. Чуркі Ашм. 3. Насціл (у санях, у возе). Спадак з дошчак збіваецца ў санях. Солы Смарг. Спадак — у санёх насціл. I ў колах спадак. Дакудава Лід., Быстрыца Астр. Спадак на вое накладаецца. Граўжышкі Ашм. Спадак пасярэдзіне ложыцца, дошка шырокая ў возе. Васілевічы Гродз. Спадак — насціл у возе І санях. Мыто Лід. Спадак — ніжнія доскі ў калёсах, у возе. У возя стары спадак. Збіць ці новы зрабіць трэба. Жылі Іўеў. Спадак у возі. Мсцібава Ваўк. У кажных калёсах ест спадак— доскі, што ляжаць на самым сподзя калёс: збоку — драбіны, а ўнізу — спадак. Гемзы Шальч. Налажыў пяску, аш паламаўса спадак. Баброўнікі Гарад. 4. Падаконнік. Спадак у акне. Солы Смарг., Быстрыца Астр., Галубы Мает. Спадак унізу акна. ЖодзішкІ Смарг. Спадак — ніс акна. Стральцы Гродз. Шыршая дыля— на спадак шуфляды акна. Жылі Іўеў. Спадак у вакна. Збляны Лід. У акне спадак, цяпер кажуць падаконнік. Малахоўцы Бар., Дакудава Лід. Спадак—ніжняя частка акна, падаконнік. Масілавічы Сл. Дось табе гэтыя вазоны паліваць: зарас згноіш спадак! Гемзы Шальч. Даўно стаіць акно, ужэ згніў спадак. Баброўнікі Гарад. 5. Апорны палазок у плузе. У плузе па зямлі ідзе спадак. Дакудава Лід. 6. Нарог, які падразае зямлю. Два нарогі — спадак i вярхняк [у сасе]. Касцюкі Уздз. СПАДЗІВЕ'НЕ н. Дзіва. О На спадзівеня — на дзіва. Напускаў цягачоў на спадзівеня. Кіралі Шчуч. СПА'ДЗІСТЫ прым. 1. Адхоністы. Спадзісты берах. Кемялішкі Астр., Старыя Смільгіні Воран., Номікі Бабіц. 2. Аселы. Я к большы піражок, то ён спадзісты. Гемзы Шальч. СПАДЗЯВАЦ Ц А, СПАДЗЕВА'ЦЦА, СПАДЗЕЛЦЦА, СПОДІВА'ТІСЕ незак. Разлічваць на каго-н., што-н. Спадзяецца, трэба спадзявацца. Альхоўка Навагр. Мы не спадзеіліca, што снех шухне на нас. Парэчча Гродз. Не спадзейся на яго, што ён можа зрабіць?! Старыя Смільгіні Воран. Ён не спадзееўся i сам. Едлавічы Брасл. На мене не трэба спадзевацца. Крынкі Крын. Навэт нэ сподівавсе, што добрэ выйдэ. Курашэва Чыж. V Спадзяваўся мядзвець на мёт i так спаць лёг. Гемзы Шальч. Сподівавсе діед на міед, то люёх спаті нэ іевшы. Курашэва Чыж.; параўн. польск. spodziewać si§ тж'. СПА'ДКІ, СПА'ТКІ мн., СПА'ДКА, СПА'ТКА ж. 1. Спадчына. I тые спадкі асталіся даццэ. Пасека Ст.-Дар. Спаткі роўныя ад бацькі i ат маткі. Валынцы В.-Дзв. Аставілі дзецям спаткі. Солы Смарг. Асталіса ад маіх бацькоў спаткі. Стральцы Гродз. Спаткі забяруць дзеці. Дакудава Лід. Спаткі за
Дадатковыя словы
спадабаць, спадзівене, спадка, спатка, сподіватісе
1 👁