Старонка 52
◀ / 617 ▶
білі. Беразіно Докш. Порам быў, былі ваенныя зрабіўшы, патом разабралі гэты мост. Ністанішкі Смарг. ПОРАНКОМ прысл. Зранку. Поранком побіег до бору по беткі. Курашэва Чыж. ПОРАЎНІ прысл. Побач. Сядзім пораўні. Бакшты Іўеў. ПОРАХ м. Порах. ◊ Ні нюхаць пораху — не быць на вайне. Каторыя пораху ні нюхалі, нічаго ні знаюць. Саланое Віл. ПОРАХ м. 1. Парушынка. Порах з вока ніяк не вынуць. У вока порах папаў. Порах з вока вынця. Ухвала Круп. 2. Тое ж, што і порохно. Порах пасыпаўса, порах пачынае гнісці. Дзяніскавічы Ганц. ПОРВАНЫЙ дзеепрым. Парваны. Буле парванэ валёначкі. Дзяніскавічы Ганц. ПОРВАЦЬ гл. ПАРВАЦЬ ПОРГАБ, ПОРГАП м. Склеп. Цэментовы поргаб. Ванелевічы Кап. Пасыпала ў поргабе жоўтым пяском. Малахоўцы Бар. Поргап на ніскум месцы, вада падходзіць. Мсцібава Ваўк. Поргап разбамбілі. Азяраны Раг. ПОРКАЦЦА незак. экспр. Рабіць. Яму поркацца ні нада — баба зробіць ні можа. Ахрэмаўцы Брасл. ПОРКАЦЬ незак. 1. Падкопваць бульбу, не вырываючы націны. Картошка зацвіціць, і яе ўжо поркаюць. Валынцы В.-Дзв. 2. перан. Перарываць што-н. Рыюцца, поркаюць у сундуку, я з імі лаюся, усюды лазюць, для вас тут настроіна. Ахрэмаўцы Брасл. ПОРОЖНІ гл. ПАРОЖНІ ПОРОСЯТКО гл. ПАРАСЁТКА ПОРОХНО н. Парахня. Бралы крамынь, вырбовэ порохно і стальную подкову і йію красалы по кромыновы. Хмелева Кам. Того хата трухлая, однэ порохно. Азарычы Пін. Зогнів, однэ порохно остало. Курашэва Чыж. ПОРСКАЦЬ незак. Фыркаць. Конь порскаіць. Саланое Віл. Хохлік косы папляце, конь будзя пудзіцца, порскаць у храпы. Рыбчына Віл. ПОРСТКІ прым. Наравісты (пра жывёлін). Порсткая карова, дзікая, не ручная, а ласкавая. Рудня Астравітая Чэрв. ПОРТ м. Ільняная тканіна. Порт — полотно, нэ суконнэ. Смаляніца Пруж. Парцёнка ччэцца с порту. Солы Смарг. Крэсівам высякая іскру, пападзе на порт, і ён гарыць і можна прыкурыць. Збляны Лід. ПОРТАЧКА ж. Зрэбны ніз у кашулі. Верх у сароццы кужэлны, портачка зрэбна. Малахоўцы Бар. Вышла дзеўчына воду браць у кашулі з портачкай, і ўгледзіў яе хлопец, яна захварэла і ўмярла [ад сораму]. Насілі кашулю с портачкай да поясу тоншая, а тут групшая. Мсцібава Ваўк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 617 ▶