ра ядуць. Альхоўка Навагр. Калісь і снітку варылі і елі. Мсцібава Ваўк. У сныткі лапачкі прадаўгаватыя, варылі і елі калісь, вітамін многа. Снытка расце ў лясу, тонкая, высокая, распасцірастая. Ухвала Круп. СНІЦІНА ж. Дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у калодачны вулей. Сніціна ў ляжаку, дошка такая. Старое Сяло Зэльв. СНІЦЦА незак. Сніцца. Яму сніцца такі сон. Кудзялянцы Шальч. Мне сніўся сон, што бацька памёр. Ахрэмаўцы Брасл. Мне снілася чорная варона — дрэнны сон. Пераброддзе Міёр. СНІЦЬ незак. Сніць. Што я сніла, і не знаю. Кураполле Паст. Сніла сон дрэнны. Малькуны Ігн. Легла спаць, сню, што ён прышоў. Гальшаны Ашм. На дош маму сніла. Парэчча Гродз. Цэлы гот штодзень сніла дачку. Альхоўка Навагр. ▽ Ты ня спіш, а сніш — гаварыць недарэчнае. Старыя Смільгіні Воран. СНОЙКА ж. Тое ж, што і с н а в а д л а 2. Снойкі такія былі дзеравяныя, круцяшчыя, круціліса, снавалі на снойцы. Круцяшчая снойка, то круці і круці, стаіш на адным месцы. Былі хадзячыя снойкі, ходзіш, як снуеш. Васілевічы Гродз. СНОЙНІЦА ж. Тое ж, што і с н а в а д л а 2. Ніткі на снойніцу снавалі. Стральцы Гродз. Снойніца для снаваня. Крынкі Крын. Аснову снуюць на снойніцу. Баброўнікі Гарад. Дзесяць губок сноўніцай насноўвае на сценах. Хатынічы Ганц. СНОП м. Сноп. Снапом абаб'еш — і акалот. Малі Астр. Боп вязалі ў снапэ. Кіралі Шчуч. Сноп бобу. Рудня Астравітая Чэрв. Паціснуў снапа. Відаўцішкі Вільн. Сноп — чатыры жменькі [ільну]. Малыя Аўцюкі Калінк. Веле там снапоў было? Васілевічы Гродз. Лён рвуць, сохня ў снапох. Лоск Валож. Лён вязалі ў снапы. Старыя Трокі Трак. Лён слалі на сножаці, дзе поля гуляя, на поплові, потым збіралі і ў снопы вэзалі. Хатынічы Ганц. СНОЎДАЦЦА, СНАЎДАЦЦА, СНАЎДАЦА незак. 1. Хадзіць без справы. Сноўдаецца ўсюды: у адну хату, другую хату. Ахрэмаўцы Брасл. Сноўдаецца чалавек. Саланое Віл. 2. Хістацца. Ідзе і сноўдаецца, як п'яны. Рудня Астравітая Чэрв. І снаўдаіца чалавек туды-сюды, як п'яны. Старыя Смільгіні Воран. 3. Ісці павольна. Ідзі ты скарэй, што так сноўдаеся памалу?! Гемзы Шальч. СНОЎДАЦЬ незак. 1. Тое ж, што і с н о ў д а ц ц а 1. Сноўдаіць с хаты да хаты. Валынцы В.-Дзв. Сноўдаіць, работы няма. Ракаўскія Швянч. Яна ўдоль вёскі сноўдаець. Кураполле Паст. 2. Хадзіць туды-сюды. Сноўдаіць па хаці і прашкаджаіць спаць. Ракаўскія Швянч. СНОЎЛЯ ж. Тое ж, што і с н а в а д л а 2. Хто кажа сноўля, хто — сноўніца. Рыбчына Віл. СНОЎНІЦА, СНУОВНІЦЯ, СНАЎНІЦА, СНЫВНЫЦЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
106 👁