Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
pa ядуць. Альхоўка Навагр. Калісь i снітку варылі i елі. Мсцібава Ваўк. У сныткі лапачкі прадаўгаватыя, варьілі i елі калісь, вітамін многа. Снытка расце ў лясу, тонкая, высокая, pacпасцірастая. Ухвала Круп. СНІЦІ'НА ж. Дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у калодачны вулей. Сніціна ў ляжаку, дошка такая. Старое Сяло Зэльв. СНІ'ЦЦА незак. Сніцца. Яму сніцца такі сон. Кудзялянцы Шальч. Мне сніўся сон, што бацька памёр. Ахрэмаўцы Брасл. Мне снілася чорная варона — дрэнны сон. Пераброддзе Міёр. СНІЦЬ незак. Сніць. Што я сніла, i не знаю. Кураполле Паст. Сніла сон дрэнны. Малькуны Ігн. Легла спаць, сню, што ён прышоў. Гальшаны Ашм. На дош маму сніла. Парэчча Гродз. Цэлы гот штодзень сніла дачку. Альхоўка Навагр. V Тыня спіш, a сніш — гаварыць недарэчнае. Старыя Смільгіні Воран. СНО'ЙКА ж. Toe ж, што і с н а в а д л а 2. Снойкі такія былі дзеравяныя, круцяшчыя, круціліса, снавалі на снойцы. Круцяшчая снойка, то круці i круці, стаіш на адным месцы. Былі хадзячыя снойкі, ходзіш, як снуеш. Васілевічы Гродз. СНО'ЙНІЦА ж. Toe ж, што і с н а в а д л а 2. Ніткі на снойніцу снавалі. Стральцы Гродз. Снойніца для снаваня. Крынкі Крын. Аснову снуюць на снойніцу. Баброўнікі Гарад. Дзесяць губок сноўніцай насноўвае на сценах. Хатынічы Ганц. СНОП м. Сноп. Снапом абаб'еш — i акалот. Малі Астр. Боп вязалі ў снапэ. Кіралі Шчуч. Сноп бобу. Рудня Астравітая Чэрв. Паціснуў снапа. Відаўцішкі Вільн. Сноп — чатыры жменькі [ільну]. Малыя Аўцюкі Калінк. Веле там снапоў было? Васілевічы Гродз. Лён рвуць, сохня ў снапох. Лоск Валож. Лён вязалі ў снапы. Старыя Трокі Трак. Лён слалі на сножаці, дзе поля гуляя, на поплові, потым збіралі i ў снопы вэзалі. Хатынічы Ганц. СНО'УДАЦЦА, СНАУДА'ЦЦА, СН АУД АЦ А незак. 1. Хадзіць без справы. Сноўдаецца ўсюды: у адну хату, другую хату. Ахрэмаўцы Брасл. Сноўдаецца чалавек. Саланое Віл. 2. Хістацца. Ідзе i сноўдаецца, як п'яны. Рудня АстравІтая Чэрв. I снаўдаіца чалавек туды-сюды, як п'яны. Старыя Смільгіні Воран. 3. Ісці павольна. Ідзі ты скарэй, што так сноўдаеся памалу?! Гемзы Шальч. СНО'УДАЦЬ незак. 1. Toe ж, што і с н б ў д а ц д а 1. Сноўдаіць с хаты да хаты. Валынцы В.-Дзв. Сноўдаіць, работы няма. Ракаўскія Швянч. Яна ўдоль вёскі сноўдаець. Кураполле Паст. 2. Хадзіць туды-сюды. Сноўдаіць na хаці i прашкаджаіць спаць. Ракаўскія Швянч. СНО'УЛЯ ж. Toe ж, што і с н а в а д л а 2. Хто кажа сноўля, хто — сноўніца. Рыбчына Віл. СНО'УНІЦА, СНУО'ВНІЦЯ, СНАУНГЦА, СНЫВНЬГЦЯ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абабеш, пяны, снаудацца, сноудацца, сноудаць, сноуля, сноуніца, снуовніця
5 👁
 ◀  / 617  ▶