СМАЛЬНГСТЫ прым. Toe ж, што i с м а л 6 в ы. Смальністы корч сасновы. Рудня Астравітая Чэрв. СМАЛЬНЫ ' прым. Toe ж, што i с м а л а в а ты 1. Kapчок смальны добра гарыць. Саланое Віл. СМАЛЬНЯ'К м. Смаляк. Едуць лавіць рыбу на подсвят, у човян кладуць смальняке i распальваюць агонь. Hi магу распаліць смальняк. Стральцы Гродз. Смальняк атрубаюць, запаляць i ідуць i лапаюць рыбу ўначэ. Каўняны Гродз. Смальняк аш чырвоны бывав. Смальняке бралі на патпал. ПаЦаўшчына Дзятл. Смальняке с сасны. Крынкі Крын. СМАЛЬЦ м. Тое ж, што i с м а л е ц. Смальц — гусінае сала. Лісна В.-Дзв. СМАЛЯ'К, СМОЛЯ'К м. Тое ж, што i с м а л ь н я к. Вот прывёс смаляк дахаты, вот будзя добры на патпалку табе. Быў смаляк, запаліць i ідзе ў хлеў глядзець карову. Кіралі Шчуч. Смаляк укінь у печt можа, дровы хутчэй разгарацца. Ухвала Круп. Падлажы смаляка, бо не гарыць. Смаляк будзя гарэць. Парэчча Гродз. Смалякоў напіхаюць, топюць спаднізу—у судно цячэ па тірубаццы дзёгаць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Ляжаць смалякі на патпалку. Рыбчына Віл. Смалякі секлі на падпал ł свяцілі імі, але лучынай свяцілі больш. Жодзішкі Смарт. Нарубаю смалякоў патпаліць печ. Старыя Смільгіні Воран. Смалякоў навёс з лесу. Беразіно Докш. Смалякі хапіў i стаў шпуляць. Малі Астр. Смаляке добра гараць i свецяць. Даўней смалякоў накладзе на прыпяку i ччэ. Малахоўцы Бар. Смалякі ярко гараць. Смалякі рубалі на растопу. Рагулішкі Даўг. Смалякі вазілі ў смалярню. Альхоўцы Лях. Насячы смалякоўf Міратычы Карэл. Прынэсэш смолякоў, положыш на прыпэчку. Сялец Бяроз. V Немцы сагналі людзей у ток i спалілі, людзі кучамі ляжалі абгарэўшыя, як смалякі. Вузла Мядз. Я к смалякі, чорныя — вельмі чорныя. Я к смалякі, чорныя гэтыя мянтузы. Чуркі Ашм. (Быць) пры смаляку — з'яўляцца смалістым. Сасна натта пры смаляку, яна не шчапаецца. Гемзы Шальч. СМАЛЯНГСКО, СМАЛІНГСКА, СМАЛЯНІ'СКА, CMOЛЯНГСКО н. 1. Toe ж, што i с м а л ь н і с к а. Смаляніско — дзе кабана смалілі. Мсцібава Ваўк. А мы на куцю бяжымо на тоя смалініска i слухаем, у каторым боку сабакі брэшуць —туды замуш пойдзіць. Гемзы Шальч. 2. Пажарышча. Смаляніска там, дзе гарэла. Старыя Трокі Трак. На том смоляніску хату поставіў. Сялец Бяроз. СМАЛЯ'НКА, СМАЛЯ'НЬКА ж. бат. Смолка. Смалянкі— цвяточкі. Пярэкі В.-Дзв. Смалянкі красненькія, лепяцца да рук, смольныя. Дзёрнавічы В.-Дзв. Смалянка ліпне, як смалаг няма пользы з яе. Кіралі Шчуч. Смалянькі — іх тры сарты: адны ліпкія, другія не. Рагулішкі Даўг. СМАЛЯНЬГ прым. Toe ж, што i с м а л а в а ты 1. Сма
Дадатковыя словы
зяўляцца, смалянька
2 👁