маўцы Брасл. Слова — ні ў плот, ні ў гарот. Кураполле Паст. Слова — ня пціца: пціцу ўловіш, а слова — не. Слова — не верабей: выпусціўшы — не дагнаць. Выпусціў слова, то яго ўжо ня зловіш. Вузла Мядз. Слова па слову — і павадзіліся. Малі Астр. Скажы слова, а вырасця сто. Вецярэвічы Пух. ◊ Ня ў куст слова ўкінуць — трапна сказаць. Вот сказала, ня ў куст слова ўкінула! Словамі ўбіць — прычыніць пакуты каму-н. Я славамі яго ўб'ю. Кураполле Паст. Гаварыць, як славамі ліць — звязна, плаўна. Ён гавора, як славамі л'е. Слова не жуе — пра чалавека, які можа трапна сказаць. Ён слоў не жуе. Граўжышкі Ашм. Слова выцягнуць — дабіцца адказу. З яго слова выцягнуць цяшка. Слова гакнуць — сказаць грубае слова. Еслі што стану гаварыць, ён слова гакня на мяне. За словам у карман не палезці — быць знаходлівым. За словам у карман не палезу. Сыпяцца словы — гаварыць хутка і многа. Як станяш ругацца, у мяне, як градам, сыпяцца словы. Малі Астр. Гаварыць у адно слова — гаварыць аднолькава. Не ўсе гавораць у адно слова. Парэчча Гродз. Словы набраць — запісаць. Славоў дурных набралі. Дакудава Лід. На слові стаяць — выканаць абяцанне. На слові далжны стаяць. Рагулішкі Даўг.
СЛОВІК м. Слоік. Словік разбіўся. Словікі стаяць. Гемзы Шальч.
СЛОВІЧАК м. памянш. да словік. Які словічак тут ставіць? Дзераўное Стаўб.
СЛОВЦЭ н. памянш. да слова. ∇ Скажы словцэ, то выростэ сылцэ. Сіманавічы Драг.
СЛОДЫЧ ж. Салодкасць. Слодычы мала, нада цукру дабавіць. Лоск Валож. Квас слодыч мае. Крэва Смарг. Кандытарскія вырабы. Я слодычу не магу есці. Каўняны Гродз. Кап рабіла ў магазіне, так ела п адну слодыч. Крэва Смарг; параўн. польск. słodycz 'тж'.
СЛОІК, СЛОЯК м. Тое ж, што і словік. У слоік малако зліваіць. Ёдлавічы Брасл. Бяры малако, стаіць у слоіку на пліце. Груздава Паст. Дачка слоік смятаны прывязла. Вузла Мядз. У слоіку малако. Стральцы Гродз. Рашчынкі астаеца, у слоік кладзём. Масішкі Красл. Гліняны слоік быў для масла. Крэва Смарг. Быў слоік гліняны прамы. Навасёлкі Лід. Слоік літровы. Рудня Чэрв. Слоікі шкляныя па тры літры, ёсць па два літры, па літру. Былі гліняныя слоікі з дзвюма ручкамі, мёт злівалі. Кіралі Шчуч. Слоікі з двама ручкамі, смятану сюды скідалі. Дакудава Лід. Слоікі паабмывала. Альхоўка Навагр. М'ёду наліла ў слоік. Пасека Ст.-Дар. Слояк разбілі. Рыбчына Віл. Многа слойкаў. Мярэцкія Глыб. ∇ Што за буракі, як слоікі! Жодзішкі-Смарг.; параўн. польск. słoik 'тж'.
СЛОІЧАК м. памянш. да слоік. Два слоічкі стаяць.
79 👁