ваць — чытая па буквах, медлена чытаць. Гемзы Шальч.; параўн. польск. sylabizować 'тж'.
СЛІБІЗАМ прысл. Па складах (чытаць). Слібізам чытаіць, буквы складаіць. Ахрэмаўцы Брасл.
СЛІВЯНЬ, СЛІВЕНЬ м. Тое ж, што і с л е п е н ь. Слівянь як укусіць чалавека, то памрэ [чалавек]. Альхоўцы Лях. Слівянь блішчусты. Альхоўка Навагр. Не адлечаваюць ад укусу сліўня. Рудня Астравітая Чэрв. Як лес садзілі, забілі сліўня, ён такі чорны. Пацаўшчына Дзятл. Слівень як укусіць — памрэш. Вузла Мядз.
СЛІГА ж. плыт. 1. Вясло. Сліга — вялікая жэрдка. Слігамі ўпраўляюць плытамі. Сапоцкіна Гродз. 2. Падваліна. Слігі нада палажыць. Лісна В.-Дзв. Слігі клалі пад мост. Янова Рас.
СЛІДЗІКІ мн. кулін. памянш. Піражкі. Слідзікі на куцю пяклі. Ахрэмаўцы Брасл.
СЛІЖ, СЛІШ м. Брус, якім замацоўваюць насціл моста. Паклаў адзін сліш. Кладуць сліжы, як мост робяць, — прадольныя палены паверх досак. Рыбчына Віл. Бэлькі ў мосце называліся сліжы. Пры краю моста сліжы. Накладваюцца на бэлькі сліжы. Дакудава Лід.
СЛІЖ, СЛІШ, СЛІС м. заал. 1. Галец. Сліш — рыпка нібальшая. Чуркі Ашм. Сліжы ёсць, сліжы невялікія. Івашкаўцы Смарг. Сліс — рыпка такая. Стральцы Гродз. Сліс — рыба нападобіі піскура. Малахоўцы Бар. 2. Малюскі. Сліжэ бліска вадэ жывуць у шкарупах вялікіх. Новікі Гродз. ∇І на чалавека гавораць: «Круглы, як сліш». Івашкаўцы Смарг.; параўн. літ. slìžys 'галец'.
СЛІЖАКІ мн. буд. 1. Тое ж, што і с л ё г і. Сліжакі — сыроя дзерава, здзёртая кара, мокрая, слізкая, яго падкладаюць і пераганяюць будынак на другоя мейсца. Старыя Смільгіні Воран. 2. Апорны палазок у сасе. Як ішоў казяін араць, падкладаў пат соху сліжакі, кап саха не драла зямлю. Старыя Смільгіні Воран.
СЛІЖЫ мн. Тое ж, што і с л ё г і. Трэба сліжы падлажыць, на сліжах паткачываюць дзерава. Саланое Віл.
СЛІЖЫ мн. кулін. 1. Клёцкі. Сліжы варылі на куцю з грачыснай мукі: качаяць доўгянькія, кінуць у вар, потым аццэдзяць, мак патруць, засалодзяць і ўльюць у сліжы і ядуць. Солы Смарг. 2. Тое ж, што і с л і д з і к і. Сліжы пяклі на куццю, у мак укачаіш. Чуркі Ашм. Сліжы з макам, з грыбамі рабілі. Гемзы Шальч.
СЛІЖЫК м. памянш. да с л і ж ы II, 1. Сліжык маленячкі. Жодзішкі Смарг. Сліжык — рыпка такая. Чычалі Швянч.
СЛІЖЫКІ мн. 1. памянш. да с л і ж ы II, 1. Сліжыкі рабілі: качалі цеста, варылі і аццэдзяць, і з макам, і з цукрам елі. Каўняны Гродз. 2. Тое ж, што і с л і д з і к і. Рабілі слі-
75 👁