Старонка 482
◀ / 617 ▶
СЛЕПЕНЬ м. заал. Вераценніца, якую ў некаторых мясцовасцях памылкова лічаць ядавітай змяёй. Слепень як укусіць, то смерць, едавіты ён. Валынцы В.-Дзв. СЛЕПЕТ м. Тое ж, што і слепата I. Слепет расце, кветкі жоўтыя, памагая ад зубоў. Кіралі Шчуч. СЛЕПКА ж. Газніца. Слепку запаліш, бывала, ды сядзіш. Рудня Астравітая Чэрв. СЛЕПНУЦЬ незак. 1. Рабіцца сляпым. Калтун бывая ў вачах — слепне чалавек. Малі Астр. 2. Страчваць зрок. Цяперака маладыя слепнуць, бяз ачкоў ня чытая. Слабада Мін. СЛЕПЦАМ у знач. прысл. ◊ Слепцам лесці — назойліва лезці. Слепцам лезе пат карову, не адагнаць [авечку]. Жылі Іўеў. СЛЕПЫ прым. Сляпы. Я слепа і глуха. Пасіене Лудз. СЛЕПЭНЬДЯ гл. СЛЯПАНДЗЯ СЛЕСКО прысл. Слізка. Хлопчык упав, слеско было. Дзмітравічы Кам. СЛЕТ гл. СЛЕД СЛЕЦТВА гл. СЛЕДСТВА СЛЁГІ мн. Лагі. Слёгі падкладаюць пад броўны, яны слізкія і па іх ідуць броўны. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. slẽgos 'тж'. СЛЁЗАЧКА ж. памянш. да сляза. ◊ Слёзачку глынуць — перажыць непрыемнасць, абіду. Усяк прыходзіцца, бывае, і слёзачку нада глынуць. Саланое Віл. СЛЁЗКІ, СЛЁСКІ толькі мн. бат. Дрыжнік. Слёскі бяз вады стаяць, зімой яны такія ш. Альхоўка Навагр. СЛЁЗКІ (СЛЁСКІ) АВЕЧЫЯ толькі мн. бат. Сачавіца. Слёскі авечыя — так называлі сачоўку. Мсцібава Ваўк. СЛЁПНУТІ незак. Тое ж, што і слёпнуць 2. Начынаю слёпнуті, бэз очкуов газэты нэ прочытаю. Курашэва Чыж. СЛЁСАР м. Слесар. Слёсарам робіць. Вялікія Нястанавічы Лаг. СЛЁТА ж. Тое ж, што і слата 1. Слёта сягання, снех праходзіць і растаець. Саланое Віл. Як ідзець снех, дош, то кажаць: «Слёта на дварэ, не паймеш, якая пагода». Вузла Мядз. Слёта — снех з дажджом. Вялікія Нястанавічы Лаг. СЛІБІЗАВАЦЬ, СЛЯБІЗАВАЦЬ незак. Чытаць па складах. Слібізуіць — буквы складаіць і чытаіць. Ахрэмаўцы Брасл. Чытаць ня ўмея, слібізуя. Быстрыца Астр. Бывала, пойдзеш у каравул, возьмеш карандашык, цятраць, букварык і слібізуеш памаленьку. Грабенка Чэрв. Ні трэба слібізаваць, чытай так. Як ты чытаеш?— слібізуеш! Кіралі Шчуч. Слібізаваць — хто не ўмее чытаць, слогамі складае і так чытае. Мсцібава Ваўк. Слібізуе — па складам чытае. Галубы Маст. Слібізуе, як сляпы, усе адно. Пацаўшчына Дзятл. Слябіза-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶