сціўшы. Кіралі Шчуч. Ён не быў помслівы чалавек. Дзяніскавічы Ганц. Яна помстліва баба. Міратычы Карэл.
ПОМСТА н. Помста. Якоя помста на нас меў. Крэва Смарг.
ПОМСТЛІВЫ гл. ПОМСЛІВЫ
ПОМУОСТ гл. ПОМАСТ
ПОМУСТ м. Прыступкі перад парогам. Помуст пырыд порогом. Відзібар Стол.
ПОМЫІ толькі мн. Памыі. Помыі ад пасуды. Старыя Смільгіні Воран.
ПОМЫЛО гл. ПАМЯЛО
ПОМЫЛЯ толькі мн. Тое ж, што і помыі. Шмат помыляў тут назлівалі. Альхоўка Навагр.
ПОМЫРТІ гл. ПАМЕРЦІ
ПОМЫЦІ зак. Памыць. Трэба рукі помыці. Смаляніца Пруж.
ПОМЫШЧЫК м. Тое ж, што і помуст. Помышчык пырыд порогом. На помышчыку сіла. Сіманавічы Драг.
ПОМЫШЯТЭ зак. Прыгатаваць корм жывёле. Пойду помышяю коровэ мішанкі. Дзмітравічы Кам.
ПОМЭЛЬНІК гл. ПАМЯЛЬНІК
ПОМЭРТІ гл. ПАМЕРЦІ
ПОМЯР м. Вымярэнне зямлі. На калёніі як пагналі — трэба было выплаціць за помяр. Асава Воран.
ПОНАДЫМАТЭ зак. Панамятаць. Понадымало гурбэ сныгу. Дзмітравічы Кам.
ПОНАЖ гл. ПАНАЖ
ПОНАПАДВАЦЬ зак. З'явіцца. Прышчаўкі понападваць могуць. Хатынічы Ганц.
ПОНАПРЭГВАТІ зак. Моцна набіць. Батько іх понапрэгваў. Азарычы Пін.
ПОНАЧЫ, ПОНОЧЫ прысл. Апоўначы. Што я з маслам зраблю поначы? Мсцібава Ваўк. Ночы, поначы хадзіла па хаці. Крэва Смарг. Поначы вазьму. Малахоўцы Бар. Поначы ў баню хадзіла. Азяраны Раг. Поначы пошла. Малыя Аўцюкі Калінк. Учора трэба было покачаці хоч поночы, а я согоні. Смаляніца Пруж. Кыдай свою роботу, ужэ ж поночы. Ушкавіца Кобр.
ПОНАШ гл. ПАНАЖ
ПОНОЧЫ гл. ПОНАЧЫ
ПОНЦЫ мн. Рамка ў калодачным вулеі. У борць понцы ўстаўлялі, і пчолы на іх рабілі вузу. Парэчча Гродз.
ПОНЧОХА гл. ПАНЧОХА
ПОНЫБ'Е н. Неба. Ясно поныб'е. Дзмітравічы Кам.
ПОНЯТІ, ПОНЯТЫ зак. Злавіць. Тэля поняў на полі ды ззеў воўк. Понялі ёго ў лесе. Азарычы Пін. Поняты куру. Відзібар Стол.
ПОНЯЦЬ гл. ПАНЯЦЬ
72 👁