СКУДЛЫ'ЧЫЦЬ зак. Склычыць. Скудлычыць лён, naceеы, як хто паходзіць. Валынцы В.-Дзв. С КУИНА' ж. 1. зб. Ігліца. Ідзі скуйны прывязі, а то кароea ляжа i ўваліцца ўся. Скуйну калупаюць, i грыбы не pacтуць. Скуйной засыпана зямля. Парэчча Гродз. 2. Галінка хвоі. Ветачку хвоі называюць скуйна. Наламала скуйнэ. Ідзі наламай скуйнэ памяло зрабіць! Памяло с скуйнэ робяць. Новікі Гродз. 3. Месца, пакрытае ігліцай. Куры пойдуць на скуйну. Парэчча Гродз.; параўн. літ. skuja ігліца'. СКУ'КА ж. Нуда. V Скука на скуку лезя i скупаю паганяя. Бакшты Іўеў.; параўн. руск. скука тж'. СКУ'КЛЩ Ь зак. Нанізаць. Нада скукліць клён у вянок. Нада табаку скуклщь па дзесяць—дваццаць лістоў на шнурок, а тады ў трупкі скруцяць i скрышаць. Кураполле Паст. СКУКО'БЩ ЦА зак. 1. Скурчыцца. Скукобіўся I заснуў. Гемзы Шальч. 2. Натапырыцца. Курыца скукобілася. Гемзы Шальч. СКУЛА' ж. 1. Нарыў, фурункул. Скула на целе. Ёдлавічы Брасл. Нарываіць скула. Ахрэмаўцы Брасл. Ускочыла прышчва, а калі большая — скула. Магуны Паст. Скула села. Рыбчына Віл. Скула баліць. Мярэцкія Глыб. Скула прарвалася ў мазгу. У мяне скула тут быўшы. Малі Астр. Прыкінулася скула. Солы Смарг. Скула села на ногі, на рукі i пат пахай. Кіралі Шчуч. Скула ўскачыла, ды балючая. Беразіно Докш. Такая скула села, а баліць! Стральцы Гродз. Скула на шыі. Малахоўцы Бар. Скула гные, ны говыцця. Дзмітравічы Кам. Як скула — трыпутнік ложаць. Пасіене Лудз. На мяхкім мейсцы села скула. Гемзы Шальч. Мусар са скулы цячэ. Дзёрнавічы В.-Дзв. Скула была i пакінула пляжу на лапаццы. Так бал'щь скула, ня магу спаць. Жылі Іўеў. А-яй, велька скула села! Каля скулы насела многа скулаў. Кіралі Шчуч. Скула ўдавіла яго. Вялікія Баяры Шчуч. Дзве скулы села. Рудня Астравітая Чэрв. Ятрыцца скула. Балючая скула. Малыя Аўцюкі Калінк. Скула цячэ. Скулы с прастуды паселі. Пасека Ст.-Дар. Скула сеўшы. Рагулішкі Даўг. V Чапаісся, як благая скула! Ахрэмаўцы Брасл. Кап табе скула села! Саланое Віл. Штоп табе скула на язык села! Пасека Ст.-Дар. 2. перан. Клопат. Гэтыя пылянята будуць скула для мяне. Вецярэвічы Пух. 3. мед. Залатуха. Як скула ў дзяцей, купалi ў чарадзе. Кураполле Паст. Скула ў галаве була, цякло з вушэй. Кузьмічы Люб. 4. мед. Трахома. Скула была ў вачах. Кураполле Паст. 5. Прыступ эпілепсіі. Як скула паткачваецца, дзіцяці бывая падушча. Вострава Мает. СКУЛАГНУ'ЦЬ зак. экспр. Памыць з болынага. Адзежу скулагнула троху. Кураполле Паст. СКУЛА'ШКА гл. СКУЛЯ'ШКА
Дадатковыя словы
балщь, скукобщ, скулагнуць, скулашка, скуляшка, скўла
5 👁