СКРЫП м. бат. Хвошч. Скрып збіраяць ад почкаў. Малт Астр. Скрып зялёны, мякенькі, мякчэйшы, як ёлачка. Солы Смарг. Скрыпам пасуду мылі людзі. Мсцібава Ваўк. СКРЫПА'НЫ дзеепрым. Неўпарадкаваны. Скрыпаныя дровы. Малькуны Ігн. СКРЫ ПА'ЦЦА гл. СКРАПА'ЦЦА СКРЬГПАЦЬ, СКРЬІ'ПАТІ незак. ł. Рыпедь. Што ты скрыпаяш дзвярыма?! Дакудава Лід. 2. перан. 3 цяжкасцю падтрымліваць свае сілы. Моя старая шчэ якась скрыпае. Kyрашэва Чыж. V Гнілая бяроза доўга скрыпая. Бакшты Іўеў.; параўн. руск. скрипеть тж' СКРЬРПАЧКА ж. памянш. да с к р ы п к а 1. ё н на скрипачку йграў. Латыгаль Віл. СКРЬГПЕЛЬ м. бат. Губа. Грып на дубе расце, скрыпель. Палік Барыс. Скрыпель можна ўбачыць на дубу. Мачаск. Бярэз. СКРЬІПЕ'ЦЬ, СКРЫПІЕ'ТІ незак. 1. Toe ж, што i с к p ы п а ць 1. Не скрыпі, дзверы змаш! Чычалі Швянч. Начале двэры скрыпіеті, трэба помазаті. Курашэва Чыж. 2. перан. Toe ж, што i с к р ы п а ц ь 2. Скрыпіць i скрыпіць век: то хварэе, то не, то зноў хварэе. Чычалі Швянч. СКРЫ ПГЦА ж. бат. Грузд. Скрыпіцу калі рэжаш, дык яна скрыпіць. Рудня Астравітая Чэрв. СКРЬГПКА ж. муз. 1. Скрыпка. Іграў на скрипку. Саланое Віл. Колісь муой діед уміев на скрыпці іграті. Курашэва Чыж. 2. перан. Хто часта хварэе. Моя жуонка то вжэ скрыпка, всэ хворыэе. Курашэва Чыж. V Ідзе, як скрыпка, скрыпскрып. Кіралі Шчуч. СКРЬГПНУЦЬ зак. 1. Рыпнуць. Чую — дзверы скрипнулі. Навасёлкі Свісл. Двэры скрыпнулі, i я зара вышов. Курашэва Чыж. 2. Скрыгатнуць (зубамі). Так i скрыпнуў зубамі са злосці. Вецярэвічы Пух. СКРЫПУ'ЛЯ ж. бат. Скрыпень. Скрыпуля — трава лекавая. Жылі Іўеў. СКРЫ ПУХА' ж. Toe ж, што i с к р ы п у л я. Скрыпуху запарыць i прыкласці, дзе баліць. Мярэдкія Глыб. Скрыпуха—трава ат скулы. Альхоўка Навагр. СКРЫПУ'ЧЫ прым. Рыпучы. V Скрипучая дрэва доўга скрыпіць. Другі чалавек пражывае сваё жыццё хварэючы. Малі Астр. Скрипучая дзерава доўга скрыпіць, здаровая с коранем выверніць. Бакшты Іўеў. СКРЫ ПУШ ЧЫ прым. Тое ж, што i с к р ы п ў ч ы. V Скрыпушчае дрэва болей стоіць, як здаровае. Чычалі Швянч. СКРЫ 'ПЯЧШ К м. бат. Разнавіднасць палявога хвашчу. Скрыпячнік болій шэрсняты, падобны да гугаля. Завельды Астр. 30. Зак. 288 4 6 S
Дадатковыя словы
пацца, скрапацца, скрыпучы, скрыпўху, скрьіпаті, скрьіпець
4 👁