кветачкі сіненькія. Кіралі Шчуч. Сінюха— квет, як гузічкі, сінім колерам цвіце. Валынцы В.-Дзв.
СІНЮ 'ХАII ж. Драўніна, якая ўтрымлівае мала смалы. A яловы — сіні корч, або сінюха, абалоня ні гарушчая, сінія, плахія карчы, адна сінюха, мала смалы. Рудня Астравітая Чэрв.
СІНЮХА' ж. Пасіненне скуры ад холаду. Сінюха пашла па целя. Саланое Віл.
СІНЮЧО'К м. Toe ж, што i c i н i ч к a. Сінючкі паляцелі. Сінючок ляціць. Альхоўка Навагр.
СІНЯ-БЛАНКГТНЬІ прым. Сіне-блакітны. Небо бывая блакітно, а бывая сіня-бланкітно. Стральцы Гродз.
СІНЯВАРСУНКА ж. Toe ж, што i с і в а в а р о н к а. Сіняваронка красівенька, уся сінінька. Кіралі Шчуч.
СІНЯ'КI, СЫНЯ'К м. Сіняк. Стукнуў — то сіняк, сіняке на назе. Парэчча Гродз. Сіняк на руцэ, ударыла. Навасёлкі Лід. Сіняк пасадзіў на цела. Рыбчына Віл. Ушчыпнуў, аш сіняк стаў. Старыя Смільгіні Воран. Сінякі на целе. Мярэдкія Глыб. Усё цела на сіняках. Беразіно Докш. Сіняке ат пабояў. Каўняны Гродз. Палкай ударыў — сіняк будзіць■ Ахрэмаўцы Брасл. Зляцеў з печы, пабіўся, усё цела ў сіняках. Ёдлавічы Брасл. Сінякі на ўсёй бабе, так ён даў ёй. Дзёрнавічы В.-Дзв. Сіняк на целе, сінякоў насадзіў. Сіняк — плямок чорны. Рудня Астравітая Чэрв. Вон ён сінякоў наставіў под оком, шчо боіцца i ў магазін выйті. Сялец Бяроз. Усе цело на сінякох. Кузьмічы Люб. Сінякі на руках. Лука Нараўк. Сіняк — тэмнэсіне міесце на тіелі, котоірэ зостае од удырыня. Курашэва Чыж. Набэв сыняка, вэлэзны сыняк. Дзмітравічы Кам.
СІНЯ'КII, СЫНЯ'К м. бат. Махавік жоўта-буры. Сіняке— жоўтыя, разрэзаць — сінія. Пацаўшчына Дзятл. Сіняке смажаць — бэтка такая сіня. Баброўнікі Гарад. Грыбыв мало було, a краснюкыв i сынякыв много. Сыняк такый жэ смачный, як i грыб чы краснюк. Сіманавічы Драг.
СІНЯ'КIII м. Балотная глеістая зямля. Мейсцамі стаіць вада, не пропуская — такая зямля — сіняк, на ёй тразнічок расце. Крэва Смарг. Дзе сіняк, там зямля сіняя. Вялікія Баяры Шчуч. Сіняк — зямля такая. Стральцы Гродз. Сіняк — дзе мокрая зямля, сіняя, там сіняк гэдакі, i нічога на ёй ні расце. Міратычы Карэл. На сіняку толькі хвошчка расце. Баброўнікі Гарад.
СГНЯНКІ прым. памянщ. да с і н і 1. Бульба была багінка, длінянкая, сінянкая. Старыя Трокі Трак.
СІНЯ'УКАI ж. Тое ж, што i с i б ё л ь. Сіняўка, сіняўкі — небалыиэнькая рыба. Рудня Астравітая Чэрв.
СІНЯ'УКАII ж. бат. Касач балотны. Сіняўка, хвашчай — ройстава трава, ройстава сена. Старыя Смільгіні Воран
Дадатковыя словы
сіняука
26 👁