Старонка 427
/ 617
там харашо. Ругаюцца так сільна яны. Чапаеўскі В.-Дзв. Ён сільно маліўся. Вулька Гродз. Сілно сыта була курыца. Кузьмічы Люб. Сілна багата дае малака. Сілна хваліць. Сільно мучылася. Малыя Аўцюкі Калінк.; параўн. руск. сильно 'моцна'. СІЛЬНЕЙШЫ прым. выш. да с і л ь н ы 1. З вясны сільнейшыя пчолы нападаюць на слабейшых. Груздава Паст. Сільнейшыя паўцікалі. Вялікае Сяло В.-Дзв. СІЛЬНЫ прым. 1. Моцны. Сільны вецяр. Рудня Астравітая Чэрв. Сільны чалавек. Сільны конь. Ёдлавічы Брасл. Сільны рой першы, то і другі сільны. Мыто Лід. 2. Значны па ступені свайго праяўлення. Ён сільны гаварак. Яна зладзейка сільная. Малі Астр. 3. Пранізлівы. Глаза чорныя самыя сільныя. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Урадлівы. Сільныя яблыкі, грушы, слівы. Міратычы Карэл. СІЛЯВА, СЯЛЯВА ж. Тое ж, што і с і б е л ь. Сілява — рыба, водзіцца ў возяры. Груздава Паст. Сілява ёсць доўгінькая. Ахрэмаўцы Брасл. Сялява — рыба такая. Малькуны Ігн. СІЛЯГА гл. СІЛЕГА СІЛЯДЗЕЦ гл. СЕЛЯДЗЕЦ СІЛЯДОЎКА, СІЛЯДЦОЎКА гл. СЕЛЯДЗЁЎКА СІЛЯЗЕНЬ гл. СЕЛЯЗЕНЬ СІЛЯЎКА ж. Тое ж, што і с і б е л ь. Сіляўкі не растуць, маленькія, патскакваюць над вадой. Мыто Лід. Сіляўка поверху ходзіць, яна саўсем худая. Збляны Лід. Сіляўка, або маляўка,— адно і тоя. Гемзы Шальч. Сіляўка — тое, што і ўклея. Пасіене Лудз. СІЛЯЦЬ незак. 1. Чэрпаць. Ваду сілялі, сіляюць вядром. Трэба сіляць, засілі вады. Рыбчына Віл. Сіляць ваду вядром і кружкай. Сіляюць ваду. Рыбчына Віл., Жодзішкі Смарг., Латыгаль Віл., Вялікія Нястанавічы Лаг. 2. Нанізваць. Пойдзяш у лес, возьмяш нітку, голку і сіляяш дубовая лісця. На дубовам лісця хлеб пяклі. Ліст дубовы на нітачку сіляць, павесяць у будоўліну. Рудня Чэрв. СІМЕНЯ гл. СЕМЕНЯ СІМІНА мн., СІМЯНА ж. Насенне. На сіміна давала. Кураполле, Груздава Паст. Сімяну давалі. Валынцы В.-Дзв. Вясной даюць сімяну. Дзёрнавічы В.-Дзв. Сімяну прынасілі, па пуду жыта. Вялікае Сяло В.-Дзв. СІМНАЦЭТКА ж. Семнаццацігадовая дзяўчына. Старая баба, а вбіраецца так, як сімнацэтка. Курашэва Чыж. СІМНЕ гл. СЕМЯ СІМЯНА гл. СІМІНА СІМЯНІСТЫ гл. СЕМЯНІСТЫ СІМЯНО гл. СЕМЯНО СІНАШ м. с.-г. Пара нарыхтоўкі кармоў. Цяпер сінаш ідзець: усе косяць, сушаць сена. Пераброддзе Міёр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
/ 617