СІЙЧАС прысл. Зараз. А сійчас яна рабіла, прадсідацель ухваліў. Солы Смарг.; параўн. руск. сейчас 'тж'.
СІК зб. м. Лічынкі ўюноў. Сік — лічынкі ўюноў, як карандашы, ловяць шчук, акуней, галаўня. Ухвала Круп.
СІКАВКА ж. Прылада ў выглядзе насоса, якой дзеці абліваюцца вадой. Сікаўку можна зробіті з травы. Курашэва Чыж.
СІКАНАЧКА ж. памянш. Дробныя крупы. Сіканачка — дробныя грэцкія крупы. Солы Смарг.
СІКАНУЦЬ гл. СЕКАНУЦЬ
СІКАЎКА заал. Малая рудая мурашка. Сікаўка як сікнёт ядам! Глівін Барыс.
СІКАЧ гл. СЕКАЧ
СІКЕРКА ж. заал. Пячкур. Сікерка двух радоў: брухацянькі — сліш і другая мая калючачкі, яна запратуяцца ў пясок. Быстрыца Астр.
СІКІ толькі мн. Мача. Дзяціныя сікі. Саланое Віл.
СІКЛІВЫ прым. Які выдзяляе пякучую вадкасць (пра мурашак). Мурашкі сіклівыя — пякуць. Рудня Астравітая Чэрв.
СІКЛІЎКІ мн. Малыя рудыя мурашкі. Сікліўкі балюча кусаюцца. Рыбчына Віл.
СІКЛЯХІ мн. Тое ж, што і сікліўкі. Рудыя мурашкі сікчут дужа — сікляхі ў нас былі завёўшыся ў хаты. Пасіене Лудз.
СІКУН м. анат. Мачавы пузыр. Азарычы Пін.
СІКУНЧЫКІ мн. бат. Шампіньёны. Сікунчыкі белыя на балоці. Вострава Маст.
СІКУНЫ мн. Тое ж, што і сікліўкі. Сікуны — малыя мурашкі, пяршыць скура ад іх. Магуны Паст.
СІКУЧКІ мн. Тое ж, што і сікліўкі. Сікучкі такія куслівыя. Ухвала Круп.
СІЛА ж. Сіла. Дзе тая сіла бралася?! Саланое Віл. Хто с сілай — у халхозе добра зарабляе. Дэгшні Шальч. Усцягвалі браўно сілай. Жодзішкі Смарг. Курчук с сілы выбіўся, куляецца. Багдзюлі Шальч. Калі ня сіла ўзяць бярвяна, завязваюць укосна вяроўку і цягнуць наверх. Магуны Паст. Астатнімі сіламі я мушу зрабіць. Малі Астр. ▽ Не бярэ сіла, дык — спосабам [кемлівасцю, вопытам]. Вузла Мядз. Сілай міламу ня быць. Вузла Мядз. Здароўе. Усе сілы павыцягнуў ён мне. Саланое Віл. Сілы во няма — і давольна. Канюкай Вільн. Хто мая сілу, той робіць. Старыя Трокі Трак. Людзі пры сіле, маладыя. Кухты Віл. Праца. Яна не сваею сілаю жыве. Вецярэвічы Пух. Вялікая колькасць, многа. Буракоў сілу даюць калхозы. Вострава Маст. Сіла была нас: чатыры браты, сёстры. Кудзялянцы Шальч. Дастатак. Хто мая сілу — купя. Старыя Трокі Трак. Умалот. Хлеб даўней сілу меў: дзевяць пудоў капа жыта давала. Вузла Мядз. ◊ Не ў сілах — няма сілы.
85 👁