СІЙЧА'С прысл. Зараз. A сійчас яна рабіла, прадсідацель ухваліў. Солы Смарг.; параўн. руск. сейчас тж'. CIK зб. м. Лічынкі ўюноў. Сік — лічынкі ўюноў, як карандаши, ловяць шчук, акуней, галаўня. Ухвала Круп. СГКАВКА ж. Прылада ў выглядзе насоса, якой дзеці абліваюцца вадой. Сікаўку можна зробіті з травы. Курашэва Чыж. СІКА'НАЧКА ж. памянш. Дробныя крупы. Сіканачка — дробныя грэцкія крупы. Солы Смарг. СІКАНУ'ЦЬ гл. СЕКАНУ'ЦЬ СІ'КАУКА заал. Малая рудая мурашка. Сікаўка як сікнёт ядам! Глівін Барыс. СІКА'Ч гл. СЕКА'Ч СІКЕФКА ж. заал. Пячкур. Сікерка двух радоў: брухацянькі — сліш i другая мая калючачкі, яна запратуяцца ў пясок. Быстрыда Астр. СГКІ толькі мн. Мача. Дзяціныя сікі. Саланое Віл. СІКЛГВЫ прым. Які выдзяляе пякучую вадкасць (пра мурашак). Мурашкі сіклівыя — пякуць. Рудня Астравітая Чэрв. СІКЛГУКІ мн. Малыя рудыя мурашкі. Сікліўкі балюча кусаюцца. Рыбчына Віл. СІКЛЯ'ХІ мн. Toe ж, што i с і к л і ў к і. Рудыя мурашкі сікчут дужа — сікляхі ў нас былі завёўшыся ў хаты. Пасіене Лудз. СІКУ'Н м. анат. Мачавы пузыр. Азарычы Пін. СІКУ'НЧЫКІ мн. бат. ШампІньёны. Сікунчыкі белыя на балоці. Вострава Маст. СІКУНЬГ мн. Toe ж, што i c i к л i ў к i. Сікуны — малыя мурашкі, пяршыць скура ад іх. Магуны Паст. СІКУ'ЧКІ мн. Toe ж, што i c i к л i ў к i. Сікучкі такія куслівыя. Ухвала Круп. СЕЛА ж. 1. Сіла. Дзе тая сіла бралася?! Саланое Віл. Хто c сілай — у халхозе добра зарабляе. Дэгшні Шальч. Усцягвалі браўно сілай. Жодзішкі Смарг. Курчук c сілы выбіўся, куляецца. Багдзюлі Шальч. Калі ня сіла ўзяць бярвяна, завязваюць укосна вяроўку i цягнуць наверх. Магуны Паст. Астатнімі ciламі я мушу зрабіць. Малі Астр. V Не бярэ сіла, дык — способам [кемлівасцю, вопытам]. Вузла Мядз. Сілай міламу ня быць. Вузла Мядз. 2. Здароўе. Усе сілы павыцягнуў ён мне. Саланое Віл. Сілы во няма — i довольна. Канюкай Вільн. Хто мая сілу, той робіць. Старыя Трокі Трак. Людзі пры сіле, маладыя. Кухты Віл. 3. Праца. Яна не сваею сілаю жыве. Вецярэвічы Пух. 4. Вялікая колькасць, многа. Буракоў сілу даюць колхозы. Вострава Маст. Сіла была нас: чатыры браты, сёстры. Кудзялянцы Шальч. 5. Дастатак. Хто мая сілу — купя. Старыя Трокі Трак. 6. Умалот. Хлеб даўней сілу меў: дзевяць пудоў капа жыта давала. Вузла Мядз. О Не ў сілах — няма сілы
Дадатковыя словы
секануць, секач, сікануць, сікаука, сікач
11 👁