млечны. Рыбчына Віл. Дромнянько нарэзаная цыбуля, голяк і[;селядзечны расол] с сяляца, алей, жарылі i падавалі да бульбы ў пост, Стральцы Гродз. СЕЛЯДЗЕУКА, СІЛЯДО'УКА, СІЛЯДЦО'УКА ж. Бочка з-пад селядцоў. Бочка-селядзёўка. Дакудава Лід., Рыбчына Віл. Наскрэбіш буракоў, у селядзёўку накідаеш, наверх батвы. Крэва Смарг. Некалі куплялі селядзёўку ў Гінды, парылі, трэба ш вымочваць, капусту ставілі, агуркі. Альба Нясв. У ceлядзёўцы былі сялеццы, a вымачыла, як з'елі, i капусту клала. Баброўнікі Гарад. Сілядоўка— на агуркі, капусту, кваска — на сала. Мярэцкія Глыб. Сілядцоўка — бочка для сялёткі. Індра Крас л. СЕЛЯДО'РШ Ы, САЛЯДОФШ Ы, СЕРАДО'ЛЬШ Ы, СЕРЭДО'ЛЬШ Ы прым. Сярэдні па ўзросту сярод братоў i сясцёр. Селядоршая дачка замуж вышла i на фандоке робіць у Мастах. Галубы Мает. Селядорша памярла ў юне, а самая старша — на куцю. Пацаўшчына Дзятл. Селядоршы брат, Дзяніскавічы Ганц. Селядоршы сын. Селядоршая дачка. Рудня Астравітая Чэрв. Селядоршыя дзеці пад бальшымі, а пад селядоршымі — меншыя. Салядоршы брат даў грошы. Кіралі Шчуч. Хлопец серадольшы. Мыто Лід. Серадольшы сын. Стральцы Гродз. Серадольшы брат вучыўся. Міратычы Карэл. Серадольшы брат у Маскве. Тухавічы Лях. Я ў сваіх радзіце- лей сарадольшая была. Баброўнікі Гарад. Серадольшая панчура [падчарка]. Серадольшы сын. Малыя Аўцюкі Калінк.; параўн. укр. середульший тж' (Грынч., IV, 115). СЕЛЯДЦО'ВЫ, СЕЛЯТЦО'ВЫ, СЕЛЯЦЦО'ВЫ прым. Селядзечны. Варылі селятцовы расол. Галыианы Ашм. Мачала бульбу ў жышку селяццовую. Малі Астр. СЕЛЯЗЕ'НЬ, СІЛЯЗЕ'НЬ м. Качар. Селязень красівый, плаваець, зялёнага пер'я. Пасіене Лудз. Каля сілязня качкі. Сілязень с качкамі. Мярэцкія Глыб.; параўн. руск., укр. селезень тж'. СЕ'ЛЯТА прысл. Сёлета. Селята, можа, ca тры яблачкі вырасце. Груздава Паст. СЕ'ЛЯТНІ прым. Сёлетні. Селятняя цялё. Рыбчына Віл. СЕЛЯЦЦО' н. Toe ж, што і с е л я д з ё ц. Прынясе селяццо, зажара i тэрас еў ба. Быстрыца Астр. СЕМ ліч. Сем. Сем чалавек сям'і было. Пярэкі В.-Дзв. О, ты многа бліноў еш: сем мазаных, сем немазаных! Збляны Лід. V Сем раз атмер, а раз адрэж. Малі Астр. У яе сем дажджоў на 'дным дню. Вузла Мядз. Ка мне поп прыхадзіў, сем аўчын прынасіў, а я дура была, не ўзяла — шуба п новая была. Кураполле Паст. СЕ'МАЧКІ мн. Насенне сланечніку. Усе семачкі выкалупліваем. Вецярэвічы Пух
Дадатковыя словы
зелі, перя, селядцовы, селятні, селяццовы, серэдольш, сямі, сілядоука, сілядцоука
3 👁