Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
было каля яе. Васілевічы Гродз. Тоды сыроті ныділя, як сорочка біла. Задумав я жынытыся ў гэту ныділю: зложыв чоботы на рыпах i сорочку білу. А в тых богачок по сім сорочок. Сіманавічы Драг. САРТАВА'ЦЬ незак. Сартаваць. Сартуюць тавары. Вецярэвічы Пух. САРЦА'К м. Асяродак у бульбе. Як абрэжыж картофлю тоўстымі лупінамі, то будзя адзін сарцак. Кіралі Шчуч. САРЩ РАВА'ЦЬ незак. Тое ж, што i с а р т а в а ц ь. Мы сарціравалі кулькі, кап роўны быў. Буды В.-Дзв.; параўн. руск. сортировать тж'. САРЦОВГНА ж. Стрыжань дрэва. Галоўні Воран.; параўн. руск. сердцевина тж'. САРЦО'ВЫ I прым. Хворы на сэрца. Баба сарцовая — хворая на сэрца. Кураполле Паст. Сарцовы — з хворым сэр* цам. Ракаўскія Швянч. САРЦО'ВЫ II прым. Шчыльны (пра драўніну). Сарцовая, смалістая ёлка, як старалес дзе ёсь. Кураполле Паст. САРЫНА' ж. Парушынка. Сарыной засорыла вока. Дзёрнавічы В.-Дзв. САРЫ'НКА ж. памянш. да с а р ы н а. Сарынка ўпадзець у вока. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. соринка тж'. САРЭ'И гл. САРА'И САРЭ'НА ж. міф. Сірэна. Сарэны ў мору, спяваюць харашо. Жылі Іўеў. САСАДЗІ'ЦЬ зак. Ссадзіць. Бабуля была безуладная, хворая, гаварыла: «Сасадзі ты мяне с печы!» Ахрэмаўцы Брасл. САСА'НКТ САСА'НЬКІ мн. бат. Медуніца. Сасанкі сінія, растуць на дзірванах. Старыя Трокі Трак. Сасанькі зацвітаюць найраней, вясной, сінім цветам. Темзы Шальч. САСА'ЦЬ незак. Ссаць. Гавораць, што ласіца сасе кароў. Валеўка Навагр.; параўн. руск. сосать тж'. САСВА'ТАЦЦА зак. Дамовіцца стаць мужам i жонкай. Мы сасваталісі, а послі ўжо дагаварыліся, калі вяселля. Дзёрнавічы В.-Дзв. САСВЯЖ Ы 'ЦЦА зак. Астыць пасля забою (пра жывёлін). Сасвяжылася свіння, дайшла, можна смаліць. Вялікія Баяры Шчуч. САСЕ'Д, САСЕ'ДЗЬ, гл. СУСЕ'Д САСЕ'ДКА, CACE'TKA ж. Суседка. Саседка прышла, naмагла. Дварчаны Паст. Сасетка не такая была здольная. ГалынаныАшм. САСЕ'КЧЫ зак. Насячы. Сасекла бульбы, буду парасятам даваць. Кураполле Паст. САСІВЕ'ЦЬ зак. Пасівець. Валасы сасівелі ў мяне. Ахрэмаўцы Брасл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cacetka, раваць, сараи, сарэи, сарэна, сасадзіць, сасанкт, сасаць, сасватацца, саседзь, сасекчы, сасівець
6 👁
 ◀  / 617  ▶