САЗНА'НЯ н. Прытомнасдь. Я бэз сазнаня была. Руднікі Шальч.; параўн. руск. сознание тж'. САІ'ЦЬ незак. 1. Карміць грудзьмі. Яна грудзьмі не саіла дзіця. Паляцкішкі Воран. Некалі як родзіць, то три дні ні соіць дзіця. Як colui дзіця i апсоіш, трэба даць папіць настою моху. Тры гады, пяць гадоў дзіця саілі. Бакшты Іўеў. Будзя дзіцё саіць. Жылі Іўеў. Саіла дзіця. Быстрыца Астр., Магуны Паст. Вазьму саіць дзіця. Граўжышкі Ашм. Цыцку даваць i саіць упатрабляюць. Соіць дзіця. Збляны Лід. Пайду дзіця саіць. Як дзеці саіла, я сама малако піла, дзеці былі поўненькія. Солы Смарг. Яна ш дзіця ні саіла. Крэва Смарг. Шчэ, можа, i саіла дзіця? Сасноўка Смарг. Яна саіць яго. Некалі толькі саілі дзіця. Дакудава Лід. Тры гады саіла. Лоск Валож. Я сваго сына тры гадэ саіла, усё шкадавала. Каўняны Гродз. Матка дзіця соіць, грудноя дзіця. Альхоўка Навагр. Трэба дзіця саіць. Кіралі Шчуч. Я старшога сына саіла да двух гадоў. Галубы Маст. Гэту саіла i зацяжарыла другім. Гемзы Шальч. Я на не соіць дзеткі. Кудзялянцы ПІальч. Саіць дзіця нада. Завельцы Астр. Яна яе не саіла. Старыя Трокі Трак. Дзяцей саілі сіськой. Ракаўскія Швянч. Матка дзіцёнка соіць. Перестала саіць, адлучыла ад грудзей. Лайпушкі Ігн. 2. Карміць з вымені. Яны цялят саілі пат каровай. Палядкішкі Воран. Карова цялё соіць, як адніміш, то тыдзянь раве. Кіралі ІІІчуч. Цялё карову cce, nacce тры-чатыры тыдні, a карова цяля саіць. Карова цяля атсаіла, соіць цяля карова. Альхоўка Навагр. Карова цяля саіць. Альхоўцы Лях. Я пры карові не саю цялюка, адразу адлучаю. Малькуны Ігн. 3. Карміць з соскі. Сысолкай i Люсю саіла. Крэва Смарг. Соіць дзеці, соску cce. Старыя Смільгіні Воран. СА'ЙКА ж. Перапечка з ільнянога семя. Малолі семя льнавое i дзелалі сайкі — ляпёшкі, как c талакна. Навікі Лудз. САИСЦГСЯ зак. Сустрэцца. Яны як сойдуцца, то не нагаворацца. Груздава Паст. V Гара з гарой не сойдзіцца, а чалавек з чалавекам сойдзіцца. Кураполле Паст. САИЦ1' зак. Сысці. Вы паедзіця аш у Лісна, у канец, а я сайду за Сар'яй. Буды В.-Дзв. Вот нага баліць — не магу сайці з места. Едлавічы Брасл. О Сайці крывёй — страціць многа крыві. Крывёй сашлі. Паляцкішкі Воран. Сайці с поўнё — наступіць трэцяй фазе Месяца. С поўнё сашло. Малахоўцы Бар. САИЧА'С гл. СІЧА'С САК I м. Сак (жаночае адзенне). Сакі куплялі чорныя, як пальто, былі суконныя, шавётавыя — радзей, доўгія-доўгія. Глівін Барыс. Помню, як надзеніць сак аш па калена, кап ноччы спаткаўся, дак, пэўне п, спудзіўся. Лаўцы Глыб. Сак такі быў. Сакі да стану насілі. Малькуны Ігн
Дадатковыя словы
саичас, сайка, саряй, січас
3 👁