САБА'ЧЫ ЗУП м. Рана ад укусу сабакі. Сабаны зуп угаіць цяшка. Рагулішкі Даўг. САБА'ЧЫ PAMO'HAK м. бат. Палявы рамонак. Кіралі Шчуч. САБА'ЧЫ РУМЯ'НАК м. Toe ж, што i с а б а чы р а й о на к. Сабаны румянак мы называям. Плябанцы Ашм. Сабачы румянак не пахня. Малі Астр. САБА'ЧЫЯ ГРЫБЫ' мн. бат. Неядомыя грыбы. Сабачыя грыбы не ядуць. Галоўні Воран. Сабачыя грыбы не ядуць — гэта паганкі, падобныя да лісічкаў, i горкія баравікі не ядуць. Ёдлавічы Брасл. САБАЧЭ'УНІК м. бат. Toe ж, што i с а б а ч а я мята. Сабачэўнік такі смярдзючы. Мачаск Бярэз. САБГА'КАЦЬ зак. Зжаваць. Карова сабгакала нучу i з'ела. Малыя Аўцюкі Калінк. САБЕ' займ. 1. у знач. прысл. Паасобку, асобна. Мама сабе плача, я — сабе. Галыианы Ашм. Я рас сабе так надумала. Васілевічы Гродз. А як так: вадзічка сабе, картошка сабе — што за суп! Ахрэмаўцы Брасл. 2. у знач. мадальнай часц. Паводле свайго меркавання, рашэння. Вязіце сабе. Можаце ехаць сабе дадому. Вы сабе сядзіце, але вы не ўсядзіце ў нас. Ахрэмаўцы Брасл. 3. у знач. прысл. сабою. Саматугам. У вайну сабою аралі, цягалі плух шасцёх. Вецярэвічы Пух. САБІ'ДЗЕЦЬ зак. Пакрыўдзіць. Прыйшоў рассказаць, хто сабідзеў. Мішневічы Шум.; параўн. руск. обидеть тж'. САБГЖ АН дзеепрым. Пакрыўджаны. Ён не сабіжан очэнь. Мішневічы Шум.; параўн. руск. обижен тж'. САБІЗДРА'Л м. зневаж. Хто легкадумны. ён сабіздрал такі, як вецер, не аддалі за яго. Гемзы Шальч. САБІРА'ЦЦА, СУБІРА'ЦЦА незак. 1. Збірацца разам. На вічарынкі сабіраліся дзеўкі, хлопцы i гулялі. Саланое Віл. Будзем сабірацца. Мярэцкія Глыб. Субіраюцца ў хаце. Нізок Уздз. Мужыкі сабіраюцца утрам шпіняць, шпінінг закідваюць. Чапаеўскі В.-Дзв. 2. Рыхтавацца. Субіраліся ў Мінск. Саланое Віл. 3. Хмарыцца. Сабіраецца дождж, а не збярэцца. Дзераўное Стаўб. САБІРА'ЦЬ, СУБІРА'ЦЬ незак. 1. Збіраць. Буду сабіраць, бо рассыпала арэхі. Рудня Астравітая Чэрв. Сядзім i сабіраем з зямлі. Ухвала Круп. Не хадзіла сабіраць ягады. Кураполле Паст. Мы грыбы сабіраем, сушым i солім. Рагулішкі Даўг. У нас дзядзеўнік сабіралі i варылі халаднік. Вузла Мядз. А хто будзіць травы сабіраць? Саланое Віл. Траву сабіралі, гулялі. Вялікае Сяло В.-Дзв. Пчала сабірае мёт, пылок. Рыбчына Віл. 2. Склікаць. Хадзіў субіраць людзей на сабраня. Вязынка Маладз. 3. Убіраць. Як стануць сабіраць гарадэ, то дошч пойдзя. Вялікія Баяры Шчуч. Он
Дадатковыя словы
pamohak, зела, сабачэунік, сабгакаць, сабідзець, субірацца
2 👁