адзін раз для трапання. Вялікія Нястанавічы Лаг. Ручэйка — як у жменю ўзяць. Рудня Чэрв. У руках ручэйку дзяржыш, а траплом трэпліш. Гайна Лаг. Лён мялі і вязалі па дзесяць жмень, называлі ручэйкай. Вузла Мядз.
РУЧАЙНІК м. Пасудзіна ў выглядзе двух гаршкоў, злучаных адной ручкай. Ручайнік — два гаршчочкі з гліны з ручкай, яны спаяны друг з другам. Мішневічы Шум.
РУЧАНКА ж. памянш. да рука. У ручанцы прынясе кусочак хлеба. Старыя Трокі Трак.
РУЧАЯЧКА ж. памянш. да ручайка 1. Пачынак большы, а ручаячка маленькая. Навасёлкі Свісл.
РУЧКА ж. 1. памянш. да рука. Правую ручку і ножку адняло, не далі і рады. Кузьмічы Люб. Вот ручкі ў маёй нявесткі — усё зробіць! Саланое Віл. 2. Брус у вузгалаўі воза, да якога прымацоўваецца драбіна. Да ручак прыкрапляюцца драбіны. Жодзішкі Смарг. Драбіны дзяржаць ручкі. Быстрыца Астр. На ручкі драбіны накладаюцца. Галубы Маст. У возі ручке. Баброўнікі Гарад. Ручкамі закладаюць драбіны. Чуркі Ашм. Ручкі ў падушку удалбывают. Скрудалена Даўг. Ручкі ўбіваліся ў падушку. Пасіене Лудз. До дробіны ішлі ручкі. Судэрва Вільн. Ручкі заганяюцца ў падушкі ў пярэднім крэсле. Гемзы Шальч. 3. Ручка, дзяржанне. Ручкі ў сасе, аглобні крапяцца да ручак. Вузла Мядз. Ручка ў плузе. Істра Лудз. Ручкі доўгіе і поліца ў сосе. Смаляніца Пруж. У кошыку паламалася ручка. Ёдлавічы Брасл. Ручка ў кошыку, за што дзержыш. Жодзішкі Смарг. Сталбункі з ручкай і без ручкі. Навікі Лудз. Ручка ў чапялы. Жодзішкі Смарг. Качарга на дзіравянай ручкі. Солы Смарг. 4. Прыстасаванне ў кроснах для падвешвання нітоў. Нічальніцы вісяць на ручках. Малышы Лід. У краснах ёсь ручкі падвешаваць ніты. Вузла Мядз. Ручкі ў кроснах, а ў ручцы кацёлачка. Дзяніскавічы Ганц. На ручках вісяць нічэльніцы. Баброўнікі Гарад. 5. Тое ж, што і ручайка 2. Адну ручку бяруць ільну і трэплюць. Навасёлкі Лід. Ручка лёну, канапель, а па дванаццаць ручак атрэпаных — павесма. Галубы Маст. Ручка — дзве жмені трапанага лёну звязвая. Збляны Лід. Бяру адну ручку і чашу. Кіралі Шчуч. У павясьме дваццаць — сорак ручак. Вялікія Баяры Шчуч. 6. Ручка (пісьмовая прылада). Ня можа ручкай пісаць. Стральцы Шальч. ▽ Свая ручка не гаручка, рука для сябе не жалеіць ці паесці, ці купіць што. Вузла Мядз.
РУЧНІК м. Дзіця, якога носяць на руках. Ён ручнік вялікі, нада лёпікаў даваць, каб атвучыць. Валынцы В.-Двз.
РУЧНІК м. Збан ці гаршчок з ручкай (вушкам). Ручнік з ручкай. Навікі Лудз.
РУЧНІК, РУШНІК м. Ручнік. Добры ручнік, як таркай выдзірая. Граўжышкі Ашм. Ручніком уціраліся. Жодзішкі
79 👁