Беняконі Воран. Бізаўкі рудыя. Рагулішкі Даўг. Рудое палатно, ні выбіліла. Чычалі Швянч. Ніткі очэнь рудыя. Опса Брасл. Рудыя і чорныя свінні бываюць. Гемзы Шальч.
РУЖА ж. бат. 1. Тое ж, што і роза. Стала ружа распускацца. Саланое Віл. Ружа як зацвіце, плоту не відаць. Гемзы Шальч. Каравай наверх убіралі ружамі, пятушкамі. Гальшаны Ашм. 2. Лілія. Ружа бела і жоўта расце на рэчцы. Кудзялянцы Шальч.
РУЖА ж. Тое ж, што і рожа, 1. Патпадае ружа, нада замаўляць, яна доктара не хоча. Кіралі Шчуч. Ружа на твары. Новіны Нясв. Бывае з вады ружа. Рудня Астравітая Чэрв. Ад ружы шэпты памагаюць. Альхоўцы Лях.
РУЖАВАТЫ прым. Тое ж, што і рудаваты. Рабакі ружаватыя, прыкрыя натта. Солы Смарг.
РУЖАВАЦЦА незак. Фарбавацца ў ружовы колер. Дзеўкі буракамі ружаваліся. Старыя Трокі Трак.
РУЖАНЕЦ, РАЖАНЕЦ м. царк. 1. Ружанец. У мяне ружанца нет, астаўшыся на печы. Лайпушкі Ігн.; параўн. польск. rozaniec 'тж'. 2. рэліг. Свята, якое адзначаюць у першы тыдзень кастрычніка. Ражанец — свята, первая нядзеля ў акцябрэ. Валынцы Б.-Дзв. ∇Вот урадзіўся — ні да танца, ні да ражанца, ні да чаго неспасобны. Малі Астр.
РУЖАЧКА ж. памянш. да ружа, 1. Матка выткала дыван на памяць: там ружачкі, лісточкі. Навасёлкі Лід.
РУЖ'Ё н. Ружжо. Паміняймо руж'ё. Паляцкішкі Воран.
РУЖОВЫ прым. Ружовы. Ружовы твар у яго. Рыбчына Віл. Ружовыя шчокі. Мярэцкія Глыб. Ніці ружовы, сукенка ружова. Кіралі Шчуч. Ружовыя ніткі. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. польск. różowy 'тж'.
РУЖОЎКА ж. Тое ж, што і рожа, 1. Яна была на ружоўку захварэўшы, але доктар вылечыў. Паляцкішкі Воран.
РУЖОЎКА ж. Сорт скараспелай бульбы. Ружоўка рана паспявае. Старыя Трокі Трак. Усе пакапаўшы, а мая ружоўка не скапана. Гемзы Шальч.
РУЗМАІТАСЦЬ ж. Розная дробязь (пра рэчы). Рузмаітасці папакупляла. Крэва Смарг.; параўн. польск. rozmaitość 'разнастайнасць'.
РУЗНІНА ж. Тое ж, што і рузмаітасць. Там рузніна ўсякая. Асавец Віл.; параўн. польск. różny 'розны'.
РУЗОРА гл. РАЗОРА
РУІНА ж. Зграя ваўкоў у перыяд цечкі. Руіна ваўкоў. Магуны Паст., Вялікія Баяры Шчуч., Галубы Маст. Напаткаў на руіну ваўкоў. Старыя Смільгіні Воран. Руіна — то васэля гуляюць ваўкі. Магуны Паст. Ходзіць цэлая руіна ваўкоў у лесі. Кіралі Шчуч. Збіраюцца ваўкі ў руіны і ідуць. Жылі Іўеў. Як грамніцы, то руіны ваўкоў ходзяць, ваўкоў трыццаць ішло. Кудзялянцы Шальч. Ваўчыца водзіць ваўкоў у руіну,
111 👁