Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
мяне. Чычалі Швянч. Бацькі роднага не глядзелі. Малі Астр. у Родная матка б'ючы не заб'ець, а няродная гладзячы згладзіць. Кураполле Паст. РОДНЯ' гл. РАДНЯ' РОДОВО'СЦЬ ж. Тое ж, што i род I, 1. Двое сёстраў былі ў родовосці. Валеўка Навагр. РО'ДСТВА н. Радия. У сё родства са свечкай запаленай стаіць, як хто родны памрэ. Ахрэмаўцы Брасл. РО'ДЫ мн. Тое ж, што i род II. Натто былі роды цяжкія. Валеўка Навагр. РОДЫ'ТЫ гл. РАДЗГЦЬ I РОЖ ж. Жыта. Аржаная мука з рожы. Лісна В.-Дзв. Рож сеялі. Мельнікі Лудз.; параўн. руск. рожь тж'. РО'ЖА I ж. 1. мед. Рожа (інфекцыйнае запаленне скуры). Рожа бываіць дванаццаць сартоў. Ёдлавічы Брасл. ё н, у гэтым ня быўшы, захварэў, рожа случылася ат іспугу. Рыбчына Віл. Рожа, еслі опухаль. Валеўка Навагр. Жаб'ю ікру ад рожы прыкладаць добра. Азяраны Раг. Рожа часом на назе, на руцэ. Лука Нараўк. Рожу німожна мачыць, удразніш. Солы Смарг. Рожа с пуду бывает, как спугаецца. Рагулішкі Даўг. У нас рожу замаўляюць. Вузла Мядз. Рожа ня любя вады. Малі Астр. Пене рожа, уся шчака спухла. Баброўнікі Гарад. 2. вет. Хвароба ў свіней. Рожу свіння падхваціла недзе. Беразіно Докш. Рожа ў свіней бываіць. Мельнікі Лудз. Рожа ў свіней. Дзёрнавічы В.-Дзв., Рудня Астравітая Чэрв. РО'ЖА II ж. абразл. Морда. П'яная ты рожа! Баброўнікі Гарад. РО'Ж АBIK м. бат. Падбел. Рожавік ад рожы. Рыбчына Віл. РО'ЖГА гл. РО'ЗГА РО'ЖКІ мн. бат. Спарыння. Багата рожкаў у жыце, мусіць, ядраная жыта. Вялікія Аўдюкі Калінк. РО'ЗА ж. Ружа. Роза цвіціць белая: Істра Лудз. Гэтая роза ўсю зіму красавалася. Дзераўное Стаўб. РО'ЗАВЫ прым. Ружовы. Розава І бела сукенка. Старое Сяло Зэльв. РО'ЗАЧКА ж. 1. памянш. да ро з г а. Розачка — такі дубчык. Галоўні Воран. 2. мн. ткац. Звязаныя дошчачкі, якія раздзяляюць чвшы ў аснове красён. Чыны — па дзве палачкі, калі крыжуюцца, а розачкі — дзве палачкі, што дзержаць чыны. Ракаўскія Швянч. РОЗБА'ЛОВАЦІ зак. Распесціць. Маці розбаловала дзіця. Смаляніца Пруж. РОЗБІВА'ЦІ, РОЗБЫВА'ТЫ, РОЗБЫВА'ТЭ гл. РАЗБІВА'ЦЬ РОЗВА'ЛЬВАЦІ незак. Разбураць. Тое хаты нэ розвальвалi. Смаляніца Пруж. зоо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бючы, жабю, забець, пяная, разбіваць, родовосць, родыты, рожга, рожкі, розавы, розбаловаці, розбываты, розбыватэ, розбіваці, розвальваці, розга
3 👁
 ◀  / 617  ▶