Старонка 298
◀ / 617 ▶
Пух. У рашэціны затыкалі жорткі. Кузьмічы Люб. У рашэцінах падзёўбаны дзіркі навылят. Дзяніскавічы Ганц. РВАЛКА ж. Сельскагаспадарчая машына, якой рвуць лён. Адна рвалка на пяць вёсак. Альхоўка Навагр. РВАЛЬНЯ ж. Жанчына, якая рве лён. Рвальні раней рвалі лён. Старыя Смільгіні Воран. РВАЛЬШЧЫЦА ж. Тое ж, што і рвальня. Пашлі рвальшчыцы лён рваць. Гемзы Шальч. РВАНЫ дзеепрым. Абарваны. Такі рваны, такі неакуратны яе муж. Ахрэмаўцы Брасл. РВАЦЦА незак. 1. Разрывацца. Рвецца нітка, як дрэнна ссучана. Опса Брасл. Укруцень не ламаецца, а рвецца. Вузла Мядз. ∇ Дзе коратка, там і рвецца. Ахрэмаўцы Брасл. 2. перан. Прагна імкнуцца куды-н. Я думаю, чаго гэта чаляднікі рвуцца ў магазін, а там давалі гасцінцы. Рагулішкі Даўг. РВАЦЬ, РВАЦІ незак. 1. Убіраць, вырываючы з карэннем (лён, каноплі і інш.). Я ўсе гады лён рвала. Плябанцы Ашм. Лён рвалі рукамі. Малахоўцы Бар. Любы лён спачатку рвалі, потым ужо абівалі даўбешкай. Канюкай Вільн. Лён рвалі. Дзераўное Стаўб., Латыгаль Віл., Крэвені Даўг., Кемялішкі Астр. Як сямена даспявае, ідзём рваць лён. Старыя Трокі Трак. Рвалі ґрыку. Стракішкі Трак. Будзем лён рваці. Васілевічы Гродз. 2. Збіраць. Арэхі рвуць, як шышкамі растуць. Ёдлавічы Брасл. Ягады воўчыя мы не рвём. Васілевічы Гродз. Надзя пашла слівы рваці. Смаляніца Пруж. 3. Шкуматаць. Свіня мех рвець. Саланое Віл. 4. Тузаць. Дзеці мяне рвуць, за юпку цягнуць. Гальшаны Ашм. ◊ Валасы рваць — вельмі перажываць. Так плакала, аш валасы рвала. Саланое Віл. Пільнавалі мяне, бо валасы на сабе рвала, столькі перажыла. Гальшаны Ашм. РВАЦЬ незак. 1. безас. Ванітаваць. Мяне рваць хоча, так дрэнна. Малі Астр. Ён піць ня будзіць — рвець яго. Валынцы В.-Дзв. Як зачало яго рваць! Старыя Смільгіні Воран. 2. перан. Біць (пра кашаль). Быў коклюш, так стане рваць кашэль, рве і рве. Крынкі Крын. РДЗА ж. Маланка без грому. Рдзой выпаліла, рдза — маланка без грома. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. rdza 'іржа'. РЕЕЧКА гл. РЭЕЧКА РЕЗЬ гл. РЭЗЬ РЕТІВЫЙ прым. Жвавы. Жеребцы ніліхчаныя ретівые все. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. ретивый 'тж'. РЕШТА гл. РЭШТА РЖА ж. 1. Іржа. Ржа на зялезе. Асавец Віл. 2. Балотная вада чырвона-бурага колеру. Ржа на балоце. Глівін Барыс. 3. Галаўня. Ячмень ржой пабіла. многа галаўні. Мішневічы Шум.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 617 ▶