Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
Пух. У рашэціны затыкалі жорткі. Кузьмічы Люб. У рашэцінах падзёўбаны дзіркі навылят. Дзяніскавічы Ганц. РВА'ЛКА ж. Сельскагаспадарчая машына, якой рвуць лён. Адна рвалка на пяць вёсак. Альхоўка Навагр. РВА'ЛЬНЯ ж. Жанчына, якая рве лён. Рвальні раней рвалі лён. Старыя Смільгіні Воран. РВА'ЛЫІІЧЫЦА ж. Toe ж, што i p в а л ь н я. Пашлі рвалыичыцы лён рваць. Гемзы Шальч. РВА'НЬІ дзеепрым. Абарваны. Такі рваны, такі неакуратны яе муж. Ахрэмаўцы Брасл. РВА'ЦЦА незак. 1. Разрывацца. Рвецца нітка, як дрэнна ссучана. Опса Брасл. Укруцень не ламаецца, а рвецца. Вузла Мядз. V Дзе коратка, там i рвецца. Ахрэмаўцы Брасл. 2. neран. Прагна імкнуцца куды-н. Я думаю, чаго гэта чаляднікі рвуцца ў магазін, а там давалі гасцінцы. Рагулішкі Даўг. РВАЦЬ I, РВА'ЦІ незак. 1. Убіраць, вырываючы з карэннем (лён, каноплі i інш.). Я ўсе гады лён рвала. Плябанды Ашм. Лён рвалі рукамі. Малахоўцы Бар. Любы лён спачатку рвалі, потым ужо абівалі даўбешкай. Канюкай Вільн. Лён рвалі. Дзераўное Стаўб., Латыгаль Віл., Крэвені Даўг., Keмялішкі Астр. Як сямена даспявае, ідзём рваць лён. Старыя Трокі Трак. Рвалі трыку. Стракішкі Трак. Будзем лён рваці. Васілевічьі Гродз. 2. Збіраць. Арэхі рвуць, як шышкамі paстуць. Едлавічы Брасл. Ягады воўчыя мы не рвём. Васілевічы Гродз. Надзя нашла слівы рваці. Смаляніда Пруж. 3. Шкуматаць. Свіня мех рвець. Саланое Віл. 4. Тузаць. Дзеці мяне рвуць, за юпку цягнуць. Гальшаны Ашм. О Валасы рваць — вельмі йеражываць. Так плакала, аш валасы реала. Саланое Віл. Пільнавалі мяне, бо валасы на сабе рвала, столькі neражыла. Гальшаны Ашм. РВАЦЬ II незак. 1. безас. Ванітаваць. Мяне рваць хоча, так дрэнна. Малі Астр. Ён піць ня будзіць — рвець яго. Baлынцы В.-Дзв. Як зачало яго рваць! Старыя Смільгіні Воран. 2. перан. Біць (пра кашаль). Быў коклюш, так стане рваць кашэль, рве i рве. Крынкі Крын. РДЗА ж. Маланка без грому. Рдзой выпаліла, рдза — маланка без грома. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. rdza іржа'. РЕ'ЕЧКА гл. РЭ'ЕЧКА РЕЗЬ гл. РЭЗЬ I РЕТГВЫИ прым. Жвавы. Жеребцы ніліхчаныя ретівые все. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. ретивый тж'. РЕ'ШТА гл. РЭ'ШТА РЖА ж. 1. Іржа. Рока на зялезе. Асавец Віл. 2. Балотная вада чырвона-бурага колеру. Ржа на балоце. Глівін Барыс. 3. Галаўня. Ячмень ржой пабіла. многа галаўні. Мішневічы Шум
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

рвалыіічыца, рвальня, рваньі, рвацца, реечка, решта, рэечка, рэшта
6 👁
 ◀  / 617  ▶