Старонка 276
◀ / 617 ▶
тае. Солы Смарг. Вот тое, што я вам расказала. Канюкай Вільн. РАСКАЛАВАТЫ прым. Разбэшчаны. Раскалаваты хлапец. Жылі Іўеў. РАСКАЛАЦІЦЬ зак. Раскалаціць. Раскалацілі муку. Вялікія Нястанавічы Лаг. Раскалачу муку ў вадзе. Азяраны Раг. Раскалоцім бліноў, папячэм і ў смятану мачаць будзем. Пацаўшчына Дзятл. РАСКАЛАЧВАЦЦА незак. Раскалочвацца. Раскалачваецца мука і ставіцца ў печ. Чуркі Ашм. РАСКАЛАЧЫВАЦЬ незак. Раскалочваць. Поліўку варылі: раскалачываем мукі, заліваем, а грыбы варацца с кісьлёй. Вузла Мядз. РАСКАЛБАТАЦЬ зак. Тое ж, што і раскалаціць. Раскалбатаям мукі і вымазваям дзешку, калі дзешка была запарана. Руднікі Шальч. РАСКАЛБАЦІЦЬ, РАСКАЛБОЦІЦЬ зак. Тое ж, што і раскалаціць. Раскалбаці яйко, патсып мукі! Жылі Іўеў. Троха кваснага малака с патсмятаны раскалбаціла і булкі зарашчыніла. Бакшты Іўеў. Трэба раскалбаціць муку ў зімной вадзе, усуваць у печ, накрыць, каб упарылася. Івашкаўцы Смарг. Яёк раскалбоцяць у місцы і пякуць яешню. Дакудава Лід. РАСКАЛІЦЬ зак. Распаліць. Раскаліў жалеза ў кузні, а печ накальваюць. Рудня Астравітая Чэрв. Раскалілі жалеза. Малыя Аўцюкі Калінк. РАСКАЛОЧАВАЦЬ незак. Расхістваць. Раскалочаваць зуб, каб хутчэй выпаў, бо той вырастае, а гэты мяшае. Баброўнікі Гарад. РАСКАЛТАВАЦЬ незак. Тое ж, што і раскалачываць. Раскалтаваюць муку і ў печ становяць. Старыя Смільгіні Воран. РАСКАЛТУНАЦЦА зак. Раскалмаціцца. Раскалтуналася дзеўка, непрычосаная. Ёдлавічы Брасл. РАСКАЛЫХАЦЦА зак. Пачаць моцна калыхацца. Раскалыхалася жыта. Чычалі Швянч. РАСКАЛЯСІЦЦА зак. Разгалінавацца. Клён раскалясіўся, галін многа. Вецярэвічы Пух. РАСКАПІЦЬ зак. Расшчапіць. Ён раскепя любое палена. Рыбчына Віл. РАСКАРАКА, РАСКІРЭКА, РАСКІРЯКА м. і ж. зневаж. Раскірэка. Нейка раскарака ідзе. Кемялішкі Астр. Раскарака ты, раскарачыў ногі. Пацаўшчына Дзятл. Раскірэка пашоў, раскірэчыўшы ногі. Кураполле Паст. ∇ Няўдалы, як раскірэка, ідзе, ногі раскідаючы. Малі Астр. Раскірякай завут чалавека, як ногі крывыя. Рагулішкі Даўг. РАСКАРАНІЦЦА зак. экспр. Абзавесціся сям'ёй, даць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 617 ▶