РАПКУУНІК зб. м. бат. Лісде лопуху. Рапоўнік вешалі i сушылі, варылі націну. Саланое Віл. РАПС м. Сорт бручкі. Panc — гэта сорт кузікі. Кузьмічы Люб. РА'ПТАМ прысл. Знянацку. Раптам задзержыў машыну. Груздава Паст. Едзя ён на раніцу, была слізата, ні мох раптам стаць i перакуліў машыну. Крэва Смарг. Раптам секануў дошч. Малі Астр. Раптам жывот забаліць. Вялікія Баяры Шчуч. ён раптам памёр. Вецярэвічы Пух. Раптам матка naмёршы. Рагулішкі Даўг. Раптам памёрла дачка, яна плакала, убівалася. Валынцы В.-Дзв. Натта плоха, як чалаввк раптам умірае. Дзераўное Стаўб. Але ш раптам табе паттарнула вуды. Кіралі ІПчуч.; параўн. польск. raptem тж'. РАПТА'ЦЬ, РАПТА'ЦІ незак. Наракадь. Рэпча ён на міне. Рудня Астравітая Чэрв. ён усё репче, што ногі баляць, што баба плахая. Баброўнікі Гарад.; параўн. руск. роптать тж'. РАПТО'ВО прысл. Toe ж, што i р а п т а м. Конь раптово потонув, i я упав з воза. Курашэва Чыж. Раптово яго схопіла. Азарычы Пш. РАПТО'ВЫ прым. 1. Раптоўны. Раптовы дош. Ністанішкі Смарг. 2. Запальчивы. Яе сынава злая, раптовая. Стральцы Шальч.; параўн. польск. raptowny тж'. РАПТО'УНА прысл. 1. Тое ж, што i р а п т а м. Раптоўна чалавек памёр. Лісна В.-Дзв. Раптоуна памёрла ў нас баба. Валынцы В.-Дзв., Кіралі Шчуч. А долга чалавеку, як муха, кажуць бабы, так раптоўна памярла. Малькуны 1гн. Раптоуна памёр. Груздава Паст. 2. Імгненна. Раптоўна падасінавік ciнеіць, як возьміш у руку. Лісна В.-Дзв.; параўн. польск. raptownie тж'. РАПТУ'Х, РЭ'ПТУХ м. Вераўчаны мех. Раптух — мех вераўчаны. Рыбчына Віл. Бывала, на базар прыедзе, к аглабле прывяжа рэптух, конь паскубуя i есь. Азяраны Раг. РАПТЭ'Я прысл. Тое ж, што i р а п т а м. Я раптэя сабралася. Рудня Астравітая Чэрв. РАПУ'ХА, РАПУТА, РЫ ПУТА, РАПО'ХА ж. 1. Палявая,, земляная жаба. Напужала рапуха, прибегла па руцэ. Беразіно Докш. Рапуха вялікая, яна млечная, садзяць у малако яе. Магуны Паст. Рапуха па зямлі поўзая. Жодзішкі Смарг. Калі ў гародзе рапуха вядзецца, гэта харошы гарот. Кіралі Шчуч. Зялёна рапуха велька, тоўста. Вялікія Баяры Шчуч. Рапуха страшная. Навасёлкі Свісл. Рапуха — здаровая жаба. Збляны Лід. Рапуха тоўстая. Дакудава Лід. Рапуха мякка, тоўстая, як подушка. Пацаўшчына Дзятл. Рапуха ўрэдная, картошку порціць, буракі паідаіць на лехах. Валынцы В.-Дзв. Рапуха пузатая — ета палявая жаба. Багушэвічы Бярэз. Рапуха скача ў хаце. Міратычы Карэл. Рапуха жывець у гародзі. Рагулішкі Даўг. Рапухі ў парозі вяліся. Глівін Барыс
Дадатковыя словы
рапоха, раптаць, раптаці
7 👁