Старонка 270
◀ / 617 ▶
дрэва, як лінейка, прыбіваецца каля берагоў на столі і на падлозе. Малі Астр. РАМЯНО н. 1. анат. Плячо. Рамяно баліць. Паляцкішкі Воран. За рамяно мяне трос. Жылі Іўеў. Рамёна баляць. Быстрыца Астр. 2. Частка адзежыны, што надзяецца на плячо. Разарваў рамяно ў кашулі. Вялікія Баяры Шчуч. РАМЯСЛО н. Рамяство. Даўней усе рамясло было ў яўрэяў. Мсцібава Ваўк.; параўн. руск. ремесло 'тж'. РАМЯСНІК м. Рамеснік. ∇ Бондар і каляснік даўно не рамяснік. Вецярэвічы Пух. РАНА ж. Рана. Рана длуга не зажывала. Малі Астр. Зажыла рана. Рудня Астравітая Чэрв. Да раны прыкладаў усё. Ахрэмаўцы Брасл. Раны ні сыходзяць. Азяраны Раг. Раны нашліся. Гемзы Шальч. РАНА прысл. 1. Раніцай. Рана ўстаеш і едзіш ватагай, чалавек па восем — дзесяць у лес. Вузла Мядз. Меўся ўстаць рана, але запазніўся, заспаўся. Гемзы Шальч. ∇ Не кайся, рана ўстаўшы, а малады — ажаніўшыся. Вузла Мядз. Хто рана ўстае, той песяньку пяе, а хто спіць да сонца, таму ў машонца. Вецярэвічы Пух. 2. Дачасна. Яна пасадзіла бульбу рана. Кемялішкі Астр. Шчэ рана садзіць бульбу. Альхоўка Навагр. Яна рана ўмерла. Старыя Трокі Трак. РАНАВАТА прысл. Крыху рана. Ранавата пыляняткі выпускаць, халодны вецяр. Рудня Астравітая Чэрв. РАНАК м. Раніца. Які тут ранак! Вялікія Баяры Шчуч. Прынясу дроў на ранак паліць пліту. Азяраны Раг. Калі на ранку доеная, то яна не раве. Дакудава Лід. На ранку малаком забеліць. Беняконі Воран. Ранак да абеда. Галубы Маст. На ранку ўстанеш. Вялікія Баяры Шчуч. На ранку паеду. Старыя Трокі Трак. Ён прышоў на ранку. Крынкі Крын. ∇ Мінулася Ілья і Ганкі, то настанут халодныя ранкі. Ялова Пруж.; параўн. польск. ranek 'тж'. РАНАНЬКА прысл. Рана. Рананька карову дой. Альхоўка Навагр. РАНДЭЛЬКА ж. Каструля з доўгай ручкай. Рандэлька з ручкай, вялікая ручка ў ёй. Індра Красл. РАНДЭЛЯК, РАНДЭЛЕК, РОНДЭЛІК, РОНДЭЛЯК, РОНДЭЛЕК м. Тое ж, што і рандэлька. Цяпер каструля, некалі гаварылі рандэляк. Дакудава Лід. Рандэляк быў закапаны поўны грошы. Кузьмічы Люб. Рандэляк медны. Мсцібава Ваўк. Рандэляк з ручкай. Масілавічы Сл. Спачатку разбіваюць яйка і ў рандэльку боўтаюць іх з мукой, малаком—і пякуць такую яешню. Галубы Маст. Рандэляк з ручкай, малірованы. Альхоўцы Лях. У гетых рандэлкох малако кіпяцілі, бапкі пяклі. Баброўнікі Гарад. У нас была ліміневая міска, рандэлек зваўся. Індра Красл. Былі рондэлькі медзянэ. Кемялішкі Астр. Рондэлькі ў іх ёсць, гатавалі для дзяцей.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 617 ▶