скавічы Ганц. 2. Стаяць, абапёршыся на стол. Як пастаю трохі ракам, мне добра становіцца. Гемзы Шальч.
РАКАЦЬ незак. Рыкаць. Ракаюць каровы, у поле хочуць. Мачаск Бярэз.
РАКАЧАМ прысл. Ракам. Я п ракачам лезла, кап яна ўстала. Дакудава Лід.
РАКЕТА ж. Конусападобнае прыстасаванне з жэрдак для дасушвання кармавых траў. На ракету нада разлажыць салядэру. Жылі Іўеў.
РАКІ мн. Прыстасаванне ў лодцы для ўмацавання вясла. Ракі называюцца, куды кладзецца апачына. Бакшты Іўеў.
РАКІТА, РОКІТА ж. бат. Ракіта. Ракіта красна. Альхоўцы Лях. Яна ракіту круціла. Бакшты Іўеў. Німа ракіт, асушылі балота. Пасека Ст.-Дар. Нарезав рокіты і ўплёв кошыка. Курашэва Чыж.
РАКІТНІК зб. м. бат. Зараснік ракіты. Адзін ракітнік там расце. Рудня Астравітая Чэрв.
РАКІЦІНА ж. бат. 1. Лазіна. Звычайна рэжуць ракіціну на кашэль. Пасека Ст.-Дар. Як вазьму ракіціну, ты ў мяне палучыш! Бакшты Іўеў. 2. Від бярозы з вельмі цвёрдай драўнінай. Ракіціна — бяроза, іна не шчапаецца. Лісна В.-Дзв.
РАКОМ гл. РАКАМ
РАКОЎНІЦА ж. Тое ж, што і р а к а л о ў н я. Ракоўніца ціпа карзіны. Вялікія Нястанавічы Лаг.
РАКЯЦЕНЬ м. Калатоўка. Ракяцень і калатоўка — адно і тоя ш, ім у супя бульбу раскалачвалі. Магуны Паст.; параўн. літ. reketys 'тж'.
РАЛА, РАЛО н. 1. Вілападобны ствол дрэва. Рала ў дзераве. Дзяніскавічы Ганц. 2. Калкі для падвешвання калыскі ў полі. Калыску і рала бралі на поле, як ішлі жаць. Малыя Аўцюкі Калінк. 3. Раздвоены ўверсе слуп у студні з жураўлём. У сахі слуп із раламі, між якіх кладзецца вагавіло ваду даставаць. Дзяніскавічы Ганц. Корбу паставяць на ралі. На рало клалі вагу. Альхоўцы Лях. 4. Тое ж, што і р а к а в і н а 1. Паміж капыцікаў у каровы рало. Альхоўцы Лях. ◊ По рала— да самага тулава. Угразнеш по рала. Азарычы Пін.
РАЛАЧЫКІ мн. Вілкі ў рагатцы. Азарычы Пін.
РАЛЕЙНАЯ ЖАБА ж. Рапуха. Рапуха — ралейная жаба. Асавец Віл.
РАЛЕЙНЫ прым. Галоўны ў парнай запрэжцы (пра вала). Па баразне ідзе ралейны вол. Ісерна Слуц. Ралейны вол прызначаны для арання. Мярэцкія Глыб. Ралейны вол хадзіў ралёю. Дакудава Лід. Ралейны вол усягда становіцца с правае стараны, ідзе па разоркі. Масілавічы Сл. Ралейны вол хадзіў па разоры. Тухавічы Лях. Ралейны вол, на якім пахалі. Старыя Трокі Трак.
РАЛІСТЫ прым. Тое ж, што і р а з в і д л а с т ы. Ралі
103 👁