Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
РАЖО'ЧАК м. памяти. Рог (хусткі). На ўсе плены загортвай, на роўныя ражочкі хустку. Пацаўшчына Дзятл. РАЗ I прысл. Аднойчы. Раз тры карпы злавіў. Солы Смарг. Я раз была купіўшая. Ахрэмаўцы Брасл. Аднаго разу, я помню, прыехаў сват. Саланое Віл. Я раз сабе так надумала. Васілевічы Гродз. РАЗ II, РАС у знач. ліч. Раз. Даўней у год рас хлеб белы елі. Яна была два рас замуш вышла. Івашкаўцы Смарг. Аднаму валакну нада сто рас пакланіцца: лён рвуць, сцелюць, мнуць, трэплюць, прадуць, ткуць. Валынцы В.-Дзв. Я рас ехала санямі. Баброўнікі Гарад. О Раз-параз — зноў i зноў. Паля І паля пярун, раз-параз страляе. Солы Смарг. На раз аблізаць — малы. Якая ваша нявестка? Ат, няма чым хваліцца, на раз аблізаць. Раўбічы Мін. РАЗ III, РАС злуч. Калі. Раз табе ў модзі яна, то бяры яе. Вузла Мядз. V Рас яя можаш піць, то не трэда табе жыць. Груздава Паст. РАЗАБРА'ЦЦА зак. 1. Высветліць. Дзякуй, разберымся патом. Ахрэмаўцы Брасл. Хто там разберыцца?! Саланое Віл. 2. Распрануцца. Разбяромся ў лазні i мыемся. Старыя Смільгіні Воран. V 3 ім разбяруся, як повар з булъбай. Малі Астр. РАЗАБРА'ЦЬ зак. 1. Разбурыць. Нідаўна дачка разабрала той дом. Пацаўшчына Дзятл. Іван разабраў кафлі. Валеўка Навагр. 2. Разолытаць. Круцялі разберым. Магуны Паст. 3. Раскупіць.Щ разберуць хлеб у магазіне? Лісна В.-Дзв., Груздава Паст. 4. Высветліць. Разберыш ты сам І ка мне не вяжыся. Валынцы В.-Дзв. Яго матка маёй маткі свякроў была, вот i разбярыця вы. Граўжышкі Ашм. РАЗАГНА'ЦЬ зак. Прагнаць. Усіх разагнаў. Гальшаны Ашм. РАЗАДЗЕ'ТЫ дзеепрым. Добра апрануты. Раньшэ памешчыцкая дачка так не разадзетая была. Паплавы Бярэз. РАЗАДМУ'ЦЦА зак. Апухнуць. Ад казлоў, як натрэш, разадмецца нага. Дзёрнавічы В.-Дзв. РАЗАДРА'ЦЬ зак. 1. Параніць. Як раздзерэш нагу ці руку, крываўнік прылажы — і ня будзя ісці кроў. Малі Астр. 2 с.-г. Узараць цаліну. Разадралі'сенакос — i поле стала. Лапічы Acin. РАЗАЗНА'ЦЦА зак. Пазнаёміцца, даверыцца. Разазнаўся ён з тымі суседамі, давай вараваць І да тых насіць. Новікі Гродз. РАЗАИСЦГСЯ зак. Растапіцца. Масла разайшлося. Асавец Віл. РАЗА'К I м. бат. 1. Разак. Разак — ранная трава, надобная да алъясу. Рудня Астравітая Чэрв. Разак — трава на возеры. Паляцкішкі Воран. Разак — трава ў возеры, калючая, зупкі ёсць. Дакудава Лід. Разак при вадзе расце, ногі рэжа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ражочак, разабрацца, разабраць, разагнаць, разадзеты, разадмуцца, разадралісенакос, разадраць, разазнацца, разблытаць
2 👁
 ◀  / 617  ▶