Чуркі Ашм. Рабак у зямлі. Сакаляны Сакол. Мяса пасоляць— ня будзя рабак есці. Малі Астр. Рабакі апсталі капусту. Старыя Смільгіні Воран. Грыб рабакі паеўшы. Беняконі Воран. Рабакі ружоватыя, прыкрыя нешта. Солы Смарг. Рабакі ў цыбулі завяліся. Солы Смарг. Ліетом міаса неможна трымаці, бо робакі нападают. На капусту робакі напалі. Курашэва Чыж.
▽ Рабакі ідуць — павотка будзя. Бакшты Іўеў. 2. Гліст. Нічога не хоча есці, у яе рабакі. Гальшаны Ашм. Рабакі е ў кіндзюку. Альхоўцы Лях. Рабакі ў яе, худая. Солы Смарг. Піжму давалі, як рабакі ў дзяцей. Малі Астр. Рабакі гоніць, замучылі яны дзіця. Малахоўцы Бар. Авечкі кашляюць, то ў іх рабаке, чэрві ў кішках. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. robak 'тж'.
РАБА'К II м. Спадніца з порту. Парцяныя спадніцы рабакі звалі. Кудзялянцы Шальч.
РАБАРБА'Р м. бат. Рэвень. Расце ў мяне рабарбар, больш ні ў кога яго няма. Жодзішкі Смарг. З рабарбару кампоты, кісель вараць, лісце шырокае ў яго. Пасіене Лудз.; параўн. польск. rabarbar 'тж'.
РАБАЦЕ'ННЕ, РАБАЦІ'ННЕ, РАБАЦЕ'НЕ, РАБАЦЕ'НЯ, РАБАЦЕ'НЁ зб. н. Вяснушкі. Рабаценне ў яго на твары. Лука Нараўк. Рабацінне — вяснушкі такія. Рыбчына Віл. Непрыгожая яго дзеўка — рабацінне на твары. Беразіно Докш. Рабацене на твары ў хлопчыка і ў сястры яго. Валеўка Навагр. Рабаценя на твары. Кіралі Шчуч. Рабаценя — рабы твар у дзеўкі. Дзяніскавічы Ганц. У яе рабаценя на твары. Кемялішкі Астр. Ластаўкі такія ест, ад іх рабаценя на твары. Парэчча Гродз. Рабаценя ў яе, кажуць, якая рабая яна. Баброўнікі Гарад. Рабаценё на твары. Галубы Мает. Рабаценё много, рабоё ліцо. Міратычы Карэл. Увесь твар у рабацені. Старое Сяло Зэльв.
РАБАЦІНА' ж. Тое ж, што і рабаценне. Рабаціна на твары. Старыя Смільгіні Воран.
РАБАЦІ'ННЕ гл. РАБАЦЕ'ННЕ.
РАБАЦЦЁ I н. Тое ж, што і рабаценне. Як вясна, усё ліцо становіцца рабое, рабаццё. Ахрэмаўцы Брасл. Рабаццё на твары. Ністанішкі Смарг. Ён рабы, рабаццё на твары. Магуны Паст., Малі Астр. Вясной хлопяц рабы, рабаццё нападая. Асавец Віл. Рабаццё на ліцу. Гемзы Шальч.
▽ Птушкі пораш, затоя і рабаццё. Солы Смарг.
РАБАЦЦЁ II н. ткац. Паласатая тканіна хатняга вырабу. Наткала рабацця — маргені. Малькуны Ігн.
РАБАЦЯ'ГА м. і ж. Хто працавіты. Яна рабацяга, работа гарыць у яе руках. Кудзялянцы Шальч.
РАБАЦЯ'ТЫ прым. Вяснушкаваты. Дзеўка была рабацятая. Ёдлавічы Брасл. Я рабацятая была. Рагулішкі Даўг.
РАБАЧЛІ'ВЫ, РОБАЧЛІ'ВЫ прым. Чарвівы. Рабачлівых
117 👁