Старонка 207
/ 617
руках ад ветру, вады. Ад расы, ветру на нагах пыленяткі. Глівін Барыс. ПЫЛІНА ж. Тое ж, што і паліна. Пыліна ў пальто ўся пырваныя. Якубова Рас. ПЫЛІНЯЦЬ незак. Парушыць. Пыліняя, слата ляціць. Малі Астр. ПЫЛІЦЬ I незак. 1. Пыліць. Сена, як макравае зложана, пыліць. Мсцібава Ваўк. Сена пыліць. Старыя Трокі Трак. Як валкаватае сена зложыш у торп, тады яно сільна пыліць. Руднікі Шальч. 2. бат. Цвісці. Пыліць лён. Дзяніскавічы Ганц. Браніцы [у канаплях] пыляць. Вецярэвічы Пух. ▽ Кусты пыляць ялаўцу — грэчку сеюць і купацця можна. Пацаўшчына Дзятл. ПЫЛІЦЬ II незак. 1. Марасіць. Але ж дошч пыліць, забірай адзеня, бо намочыцца. Кіралі Шчуч. 2. Тое ж, што і пыліняць. Снех пыліць — нямношка толькі прыкрыў зямлю. Рудня Астравітая Чэрв. ПЫЛКІ прым. Запальчывы. Яна такая пылкая, а вот выйдзіць на двор, вецер війнець — і яна хараша. Саланое Віл. ПЫЛОК м. 1. бат. Пылок. На соснах пылок ёсць. Рагулішкі Даўг. 2. пчал. Ношка. Пылок жоўты нясе пчала. Пацаўшчына Дзятл. А то нясець пчала пылок, ваду берыць. Груздава Паст. Пшчала пылок збірае лапкамі. Солы Смарг. ПЫЛЬНУЦЬ зак. экспр. Ударыць. Калі пыльнула дзягай, аш рубец быў. Кураполле Паст.; параўн. літ. pilti 'тж'. ПЫЛЯНЯ, ПЫЛАНЯ н. Кураня. Пыляня есць крупы. Багушэвічы Бярэз. Пылянята пішчаць, есці хочуць. Рудня Чэрв. Воран пыланя ўхопіць. Азяраны Раг. ПЫЛЯНЯТКА н. паменш-ласк. да пыляня. Пяцёра пылянятак кот з'еў. Вецярэвічы Пух. ПЫПЕЦ м. Нарасць на языку ў курыцы. Пыпец у курыцы. Воўкуш Ліпск. ПЫПНІЦІ незак. экспр. Няўмела прасці. Пыпніт — то значы прадэ нэдобрэ, нэ ўмеючы. Смаляніца Пруж. ПЫПСКАЦЬ незак. Курыць. Я пыпскаю — і дым выходзіць. Малькуны Ігн. ПЫРАВІЦА ж. бат. Пырнік. Загорвай, як трэба, дык пыравіца не завядзецца. Дакудава Лід. Пыравіца — трава харошая, але зводзіць усе расліны, бураком кепско, трэба яе зводзіць. Міратычы Карэл. ПЫРАЙ, ПУРЭЙ, ПЫРЭЙ м. Тое ж, што і пыравіца. У пыраю не расце нічога. Вялікія Баяры Шчуч. Вырвеш пырай, а ён ізноў вырасце. Вострава Маст. Астанецца крошку пурэя ў зямлі — і зноў ён цягнецца. Пасека Ст.-Дар. Пырэй расце ўсюды. Старое Сяло Зэльв. Пырэй сохня, ён яго трэ. Малі Астр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
/ 617