ПЫДПУХНУЦЬ зак. Набрыняць. Пыдпухла рука, жылы відаць. Хатынічы Ганц.
ПЫДСТОРУНОК м. устар. Паліцэйскі ўчастак. На пыдсторунок назганялі нас много. Хатынічы Ганц.; параўн. польск. posterunek 'тж'.
ПЫДЫСЯТ ліч. Пяцьдзесят. ▽ Пыдысят поросят под соломою спят — кроквы. Дзмітравічы Кам.
ПЫЖЫК м. кулін. Булачка. Пяклі пыжыкі з макам. Гемзы Шальч.
ПЫЖЭ мн. Стрыжні птушыных пер'яў. Пер'я як аскубуць, астаюцца пыжэ. Міратычы Карэл.
ПЫЙЛО гл. ПОЙЛА
ПЫЙСКАВАЦЦА незак. пчал. Разведваць (пра пчол). Пыйскуіцца пчала. Ухвала Круп.
ПЫКАЦЦА незак. экспр. Марудна рабіць. Пыкаецца цэлымі днямі. Кураполле Паст.
ПЫКАЦЬ незак. экспр. 1. Тое ж, што і пыкацца. Ікая з яе жнія, іна пыкаіць. Лісна В.-Дзв. 2. Гаварыць неразборліва. Пыкала, пыкала, а што — не разбярэш. Лісна В.-Дзв.
ПЫКАЧ м. Заіка. С пыкачом нэ договорышсе. Курашэва Чыж.
ПЫКЛІВА прысл. Марудна. І прасці пыкліва: як воўну прасці, дзяржы абедзві рукі — і плечы забаляць, і карак забаліць. Кураполле Паст.
ПЫКЛІВЫ, ПУКЛІВЫ прым. Марудны. Пыклівая работа: капаесся памале, а нада шыпка рабіць. Гэта ш пыклівая работа, марудная — цэлымі днямі пісаць. Кураполле Паст. Пыклівая работа. Магуны Паст. Пыклівая работа, няскора робіць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Пукллівая работа ваша. Янова Рас.
ПЫК-ПЫК выкл. у знач. вык. Тык-тык. Я лісіцу была спаткаўшы, ідзець: пык-пык у зямлю, чаго-та шукаіць. Валынцы В.-Дзв.
ПЫКТАРАЦЦА незак. Тыкаць (мордай). Лісіца пыктаралася, чаго-та іскала, жукоў, можа? Валынцы В.-Дзв.
ПЫЛ м. 1. Пыл. Столькі пылу ляціць у хату, аш чхнеш, сідзя ў хаце. Ёдлавічы Брасл. Ідзеш — перат табою падымаецца пыл. Навасёлкі Свісл. Ідзе пыл, а я рашчыніла дзверы. Гемзы Шальч. Такі пыл падняўся! Галоўні Воран. А гарачыня, пыл! Латыгаль Віл. Наглыталася пылу. Рудня Астравітая Чэрв. Не падымай пылу! Вецярэвічы Пух. 2. Дробныя валаконцы, якія падымаюцца ў паветра пры апрацоўцы ільну. Пыл з валакна. Грыкені Вільн. Пыл ад льну сціская ў грудзях. Азяраны Раг. ◇ Пайсці пылам да дымам — прапасці. Нажываў, сквапны быў, а пашло пылам да дымам усё. Малі Астр.
ПЫЛАНЯ гл. ПЫЛЯНЯ
ПЫЛЕНЯТКІ мн. перан. Патрэсканая скура на нагах,
103 👁