ПУМПУ'РА ж. Toe ж, што i п а p к л i ц a. Пумпура ў жорнах. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. putnpŭrč тж'.
ПУМПУ'РЫНА ж. бат. Лотадь. Самы /гершы цвет жоўты — пумпурына. Ёдлавічы Брасл. Пумпурына на сенажаці, жоўтыя цвяточкі. Быстрыца Астр. Пумпурына — балотны лопух. Рагулішкі Даўг.; параўн. літ. pumpurynas тж'.
ПУ'НДА ж. Невялікая рыбіна. Пунда — адна рыбка. Лунды — небалыйыя, грубенькія, пласкія рыбкі. Руднікі Шальч.; параўн. літ. puńdzis джгір'.
ПУНДЭ'ЛЬ м. Старая мера ільну, роўная 12 кг. У пундэлі вязалі, пундэль — трыццаць фунтаў. Галыпаны Ашм.; naраўн. літ. pundelis тж'ням. дыял. pundel.
ПУНДЭ'ЛЯК, ПУНДЭ'ЛІК м. Toe ж, што i п у н д э л ь. Пасля грэбня вяжуць у пундэлькі лён. Саланое Віл. Скрутка скруця, пундэлькі за хвасткі вяжа з аднаго боку i з другога. Пундэлькі лёну — дваццаць пяць о/смень. Гемзы Шальч. Лён ачэсваюць i звіваюць у пундэляк. Нізок Уздз. Дзесяць кукал лёну саломай ці чым звяжуць — называлі пундэлік. Я к добры лён, то заважыць паўпуда. Мярэцкія Глыб.
ПУНДЭ'ЛЯЧАК м. памянш. да п у н д э л ь. Кужалёк у пундэлячкі павяжам, хунтаў па пятнаццаць—дваццаць, пасярод вязалі, канчачкі закручавалі. Саланое Віл.
ПУНГШЧА н. павел. Пуня. Ля пунішча сена клалі. Мішневічы Шум.
ПУ'НКА ж. Тупы канец яйца. Пуш а яйца. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. рипё тж'.
ПУ'НКТ у знач. прысл. пунктамі. Час ад часу. Пунктами хмары ідуць. Жыдзевічы Іўеў.; параўн. літ. pŭnktais тж'.
ПУНПУЦГ' мн. Сукараткі. Спрала ў пунпуці, няроўна спрала. Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. pampuiys вузел'.
ПУНТ м. 1. экспр. Прыступ. Той пунт прайшоў — i яна добра гаворыць. Бакшты Іўеў. 2. у знач. прысл. пунтамі. Прыступамі. Яе пунтамі хватая, гаворыць добра, а потым бунтуецца. Бакшты Іўеў. Боль пунтамі прыступая — забярэ i атпусціць. Рыбчына Віл.; параўн. літ. pŭntas (pŭnktas) тж'.
ПУНХІ'Р м. Toe ж, што i п у з ы p 3. У наліма німа пунхіpa. Жодзішкі Смарг.; параўн. нольск. pecherz тж'.
ГІУ'НЬКА ж. памянш. да пуня. Пунькі там стаялі. Ухва» ла Круп. Маленькая, як пунька, хатка. Гемзы Шальч.
ПУ'НЯ ж. Пуня. Сена, снапы клалі ў пуню. Валынцы В.-Дзв. Пуня — там бальшы ток, сена ў пуні. Кураполле Паст. У пуню вазілі снапы. Сена завязлі ў пуню, як ужо сцямнела. Саланое Віл. Сена клалі ў пуню. Рыбчына Віл. У пуне ставілі колы. Старыя Смільгіні Воран. М ы з Манькай i Анюта хадзілі спаць на сена ў гэту пуню. Азаркі-Пудавінка Мядз. Пуня — дзе складаюць карові кармэ. Кіралі Шчуч
Дадатковыя словы
гіунька, оісмень, пундэлячак, пунка, пунхір, пўнктамі, пўнтамі, пўня, рйпё, тж'<ням, тжням, ігершы
23 👁