Старонка 172
◀ / 617 ▶
вяроўку прычэпя, і чысцім комін. Быстрыца Астр. 2. перан. Нямоцна прышыць. Прычапі падол. Солы Смарг. ПРЫЧАСАЦЬ зак. экспр. Прыйсці. Агнеша сем сёл абчэша і дамоў прычэша, і не вячэраўшы спаць кладзецца. Дзёрнавічы В.-Дзв. ПРЫЧВАРА м. і ж. Хто прытвараецца, прыкідваецца. Гэты прычвара прычвараецца. Рагулішкі Даўг. Кожная прычвара знайдзе сабе пару. Рагулішкі Даўг. ПРЫЧВАРАЦЦА незак. 1. Прыдурвацца. Гэты прычвара прычвараецца. Рагулішкі Даўг. 2. Прытварацца. Кажыць — бальная, а іна, як конь, здаровая, толькі прычвараецца. Ахрэмаўцы Брасл. ПРЫЧОЛАК м. буд. 1. Франтонная частка страхі. Прычолак — частка крышы, а калі дошкамі забіта, то шчыт. Міратычы Карэл. 2. Ніжняя частка франтона. Як шчыт у хаці — знізу шчыта прычолак. Малахоўцы Бар. 3. Вільчык. Прычолак с канца ў хаце, нат шчытом. Мыто Лід. ПРЫЧУОПКА ж. Падстава для сваркі. Шукае прычуопку, коп посварытісе. Курашэва Чыж. ПРЫЧЧА гл. ПРЫТЧА ПРЫЧЫНА ж. 1. Прычына. Нейкая прычына ё, што ён не прыехаў да етых пор. Рудня Астравітая Чэрв. Бяда бес прычыны не бывая. Збляны Лід. Я пайду, калі будзя прычына. Быстрыца Астр. 2. Напасць. Прычына напала на чалавека. Ракаўскія Швянч. Што за прычына гэтыя вароны: крычаць усю ноч, і бруду ад іх многа. Крэва Смарг. Такая прычына прышла — упала і нагу зламала. Вузла Мядз. На добрага — усе прычыны, а благога і чорт не бярэ. Малі Астр. ПРЫЧЫНАК м. пчал. Дошчачка, якой закрываюць адтуліну ў калодачным вулеі. Для пчол калотка, у ёй е дупла, выражуць, забівалі дно, выдоўбавана дзірка збоку — тады прычынак, дзірка закрывалася прычынкам. Альхоўцы Лях. ПРЫЧЫНІЦЬ зак. Зрабіць. Мне дабра не прычыніла і тая Антоля. Вецярэвічы Пух. ПРЫЧЫНКА ж. Тое ж, што і прычынак. Прычынкі — у калодах збоку. Прычынка — у калодзе. Масілавічы Сл. ПРЫЧЫХАЦЦА гл. ПРАЧЫХАЦЦА ПРЫЧЭПАНЫ дзеепрым. Прымацаваны. Атоскі да аглоблі прычэпаны. Кіралі Шчуч. ПРЫЧЭПЛЕНЫ дзеепрым. Тое, што і прычэпаны. Сідзіць, медалі прычэпленыя. Кіралі Шчуч. ПРЫЧЭПЛІВАЦЦА незак. Прымацоўвацца. Рэмінь прычэпліваецца да цапілна — і палучаецца цэп. Рыбчына Віл. ПРЫЧЭПНЫ прым. Назойлівы. Як п'яны — ён прычэпны. Ракаўскія Швянч. ПРЫЧЭСАВАЦЬ незак. Прычэсваць. Буду прычэсаваць валасы. Прычэсую валасы. Рудня Астравітая Чэрв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 617 ▶