ПРЫСВОІЦЬ зак. Завалодаць чым-н. чужым. Маю матыку прысвоіла. Вецярэвічы Пух.
ПРЫСВЯТАК, ПРЭ'СВЯТОК м. Невялікае рэлігійнае свята. Прысвятак — ні так вялікая свята. Магуны Паст. Свята — вялікая, а як прысвятак — можна рабіць. Рыбчына Віл. Сёня можна што рабіць, бо сёня прысвятак. Кіралі Шчуч. Прысвятак — гэта свята, якое не святкаваюць. Вялікія Баяры Шчуч. Малы прысвятак — малое свята: адны робяць, другія святкуюць. Мсцібава Ваўк. Звіжанё, вазнясенё — прысвяткі. Альхоўцы Лях. Прысвятак — невяліка свята, можна рабіць. Рудня Астравітая Чэрв. Прэсвяток — нывэлэкэ свето. Радастав Драг.
ПРЫСВЯТО н. Тое ж, што i п р ы с в я т а к. Прысвято— гэто малое свято. Сіманавічы Драг., Відзібар Стол.
ПРЫСЕСЦІ зак. Сесці на кароткі час. Як прысяду, ні магу ўстаць. Груздава Паст. У абет прысядзеш толькі, як з'ясі. Чуркі Ашм.
ПРЫСЕСЦЬ, ПРО'СЯСЦЬ, ПРО'СЯЦЬ, ПРО'СІЗЬ ж. ткац. 1. Палатно, натканае за адзін прыём. Просясць наччэш — да берда. Рыбчына Віл. Просясць — даўжыня палатна, натканага да берда за адзін пропуск з навоя, а зявы між верхняй i ніжняй часткай асновы. Рудня Астравітая Чэрв. Наткала просяць — трэба пракручваць палатно на навойку, дзве просядзі наткала. Вецярэвічы Пух. Як кросны ткуць — наткала цэлу просізь. Жылі Іўеў. 2. Палатно, складзенае ў выглядзе гармоніка. Трэба злажыць палатно ў прысесць i замачыць. Бакшты Іўеў. Собрала палатно ў прысесць i памачыла. Жыдзевічы Іўеў. Давай збяром палатно ў прысесці i ў цэбар намочым, кап вымакала. Кіралі Шчуч.
ПРЫСКАЗКА, ПРЫСКАСКА ж. Тое ж, што i п р ы м а в і с к а. Прысказка ёсць такая. Ахрэмаўцы Брасл.
ПРЫСКАКАМ прысл. 1. Падскокваючы. Бегла ў хату прыскакам. Рагулішкі Даўг. 2. перан. Ахвотна. У шасты клас ішла прыскакам. Рагулішкі Даўг.
ПРЫСКВА'РЫЦЬ зак. кулін. Тое ж, што i п р а к і н у цца II. Трэба прысквкарыць булён. Парэчча Гродз., Вецярэвічы Пух.
ПРЫСКІКАЦЬ зак. Прыскакаць. У хату прыскікала жаба. Мярэцкія Глыб.
ПРЫСКОКАМ прысл. Тое ж, што i п р ы п а т к а м і. Прыскокам зрабіла тую работу. Едлавічы Брасл., Малькуны Ігн.
ПРЫСКОЛАК м. Гнуткая палка. Вазьму добры прысколак i дам; гэта такі кіёчак, размахніся ім — i забаліць. Кіралі Шчуч.
ПРЫСКРЫНАК м. Скрынка ў куфры. У куфры пры боку прыскрынак для друбеза. Вострава Мает. У куфры ёсць
110 👁