могу пры родах. Бапка прымала дзіцё. Жылі Іўеў. Бапка прымала дзіця ад радзіхі. Старыя Трокі Трак. ПРЫМАЧЫ, ПРЫМІЧЫ мн. ◇ Ісці ў прымачы, у прымічы — пасля вяселля ісці жыць у сям'ю жонкі. У прымачы ішлі — зямелькі мала было. Саланое Віл. У прымічы прышоў. Дакудава Лід., Каменка Стара Сакол. ПРЫМАЧЫ прым. Прымацкі. ▽Прымачы — хлеп сабачы: яго і жонка, і цёшча пакарае, выганіць вон. Кіралі Шчуч. Прымачы — та хлеп сабачы. Номікі Бабіц. Кажуць: «Прымачы — хлеп жабрачы». Баброўнікі Гарад. ПРЫМГНУЦЬ зак. Задрамаць. Як печ выпалю, тады трохі прымгну. Груздава Паст.; параўн. літ. primigti 'тж'. ПРЫМЕН, ПРЫМЯН м., ПРЫМЕНЁ н. 1. Сенцы. Прымен — гэта сені. Пастаў у прымян. З прымна мухі ляцяць у хату. Вострава Маст. Прымян — гэта сені. Жыдзевічы Іўеў. Прымян — прыдзелак к хаця, тут не жывуць; бывае прымян вялікі. Прымян бальшы, паміж хатаю і сцёпкаю, у адным будынку. Стральцы Гродз. У прымян вынясу грыбэ. У прымні буду ставіц малако. Парэчча Гродз. 2. Свіран. Свіран і прыменё — 'дно і тое ў вёсцы Лоцьве. Альхоўцы Лях.; параўн. літ. priemenė 'сенцы'. ПРЫМЕРКА, ПРЫМІЕРКА ж. Прымерка (пра адзежу). Можа, Ваньдзі да прымеркі зрабіўшы? Малі Астр. Пуйці до прыміеркі. Курашэва Чыж. ПРЫМЕРНА прысл. Прыкладна. З гэтай губіцы выходзіць адзін дыван: два метры адной полкі і другой, прымерна чатыры сорак. Малышы Лід.; параўн. руск. примерно 'тж'. ПРЫМЕЦІЦЬ зак. Прыкмеціць. Яна яго прымеціла даўно. Валеўка Навагр.; параўн. руск. приметить 'тж'. ПРЫМІЖ, ПРЫМІШ прыназ. з род. Паміж. Дзянік прыміш хаты і хлявоў. Валынцы В.-Дзв. ▽Прыміж дзвярэй паліц ні ткай. Валынцы В.-Дзв. ПРЫМІНА ж. буд. Тое ж, што і п р ы в я з к а 2. Клалі прыміну на салому і прывязвалі дупцом. Прыміна — з граба і бярозы, адзін бок абчосвалі; адзін бок круглы, другі апчосаны, апчосаны — на салому, а круглы — наверх. Дзяніскавічы Ганц. ПРЫМІНТРЭЖЫЦЬ зак. Перашкодзіць. Трохі прымінтрэжыў ім. Завельцы Астр. ПРЫМІСЦІГАВАЦЦА зак. экспр. Прыладзіцца. Цяля прымісцігавалася і сасець цыцку. Старыя Смільгіні Воран. ПРЫМІЧЫ гл. ПРЫМАЧЫ ПРЫМІШ гл. ПРЫМІЖ ПРЫМКІ мн. Жэрдкі ў страсе. Грэбяст первы, тады прымкі кладуцца і крыша крыецца. Старыя Трокі Трак. ПРЫМКНУЦЦА зак. Узяцца шчыра (за работу). Як
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁