Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1984). Том 4. П-С. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 617  ▶ 
баўляць жыцця. Як хто сам сабе прыдаец смерці, то кажам спрындзіўся. Парэчча Гродз. ПРЫ ДАВА'ЦЦА незак. Прытварацца. Харошыя людзі— нельзя прыдавацца. Парэчча Гродз. Як я захварэю, яна кажа: «Ты прыдаесся, не хочаш рабіць». Кдралі Шчуч. ПРЫ ДА'НКА ж. абрад. Дружка. Прыданка на вяселлі. Ністанішкі Смарг. Прыданка — жанатая жанчына, якая ехала за маладой. Вузла Мядз. ПРЫ'ДАНЬ ж., ПРЫ 'ДАНО, ПРЫ'ДАННА, ПРЫ'ДАНАЯ н. абрад. Пасаг. Прыдань давалі: палатна давалі, ручнікі, кублы былі, куфар. Малькуны Ігн. Прыдано даюць яе бацьке. Малахоўцы Бар. Прыданна далі, пасагу. Ністанішкі Смарг. Далі мне прыданая. Гальшаны Ашм. Прыданая складалі ў куфры. Рагулішкі Даўг.; параўн. руск. приданое тж'. ПРЫДА'НЫЯ мн., ПРЫ ДА'НЭ н. абрад. 1. Удзельнікі вяселля, якія суправаджаюць маладую. Як едуць у свадзьбу жанатыя, то гэта прыданыя. Мярэцкія Глыб. Малады бярэ маладую, едзя ў прыданыя. Дакудава Лід. Прыданыя з яе боку — маладой. Вецярэвічы Пух. Прыданыя прыедуць. Пасека Ст.-Дар. Як прыданэ прыйіедэ, то разны пісніе співают сміешны. Курашэва Чыж. 2. Маладыя з бацькамі маладога ў гасцях у бацькоў маладой. Прыданэ в іх. Курашэва Чыж. ПРЫДА'ТАК м., ПРЫДА'ТКІ мн. 1. Даплата. Як мяняеш любую жэч, як мая горшая, а яго лепшая, ён патрабуе прыдатку, прыдаці. Гемзы Шальч. Што дасі прыдатку? Прыдатак — гэта дадатак пры замене адно на другое. Номікі Бабіц. 2. Дабавачная зямля да асноўнага надзелу. Прыдатак — дадатак да граматнай [спадчыннай] зямлі, у другом месці дадатак давалі. Дакудава Лід. Прыдаткі — давалася зямля на прыдаткі, прыдаткамі сарвітут называлі. Жылі Іўеў. Прыдаткі — давалі ўчасткі зямлі. Быстрыца Астр. Прыдаткі — дзеляць зямлю, а патом промах, так вот даецца троху. Наша поле — былі шнуры i прыдаткі. А прыдаткі — дабавачнае поле. Латыгаль Віл. Прыдаткі — называлі зямлю, якую дадавалі да асноўнай зямлі, надзела. Рыбчына Віл. 3. Кароткі загон. Поле як кароткае, то называлі прыдаткі. Вецярэвічы Пух. Прыдатак — кароткі загон. Купілі зямлі: былі прадольныя, а там папярочныя прыдаткі, кароткія загоны. Вязынка Маладз. Прыдаткі — вузянькія кароткія палоскі: адна палоска ў адным месцы, другая — у другім. Малахоўды Бар. ПРЬІДА'ЦЦА зак. безас. Здадца. Ей прыдалося, што чорны сабака па ёй ежджая, можа, сук паляцеў ды стукнуў na галаве, ды na тэмю чэрці паехалі. А мне прыдалося, як полям хадзіла. Мне адзін рас прыдаўся маляц, ён казаў: «Як памру, то буду цябе праважаць» — i правёў. Ёдлавічы Брасл. Яму прыдалосё. Мсцібава Ваўк. ПРЫ ДА'ЦЬ гл. ПРАДА'ЦЬ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даць, прадаць, прьідацца
3 👁
 ◀  / 617  ▶