ПРЫВІДЗІЦЦА зак. Уявіць. Прывідзілась, што ўся маладзёш вучыцца,— паехаў паступаць. Буды В.-Дзв.
ПРЫВІЗАЦЬ гл. ПРЫВЯЗАЦЬ
ПРЫВІНІЦЦА гл. ПРАВІНІЦЦА
ПРЫВІНЧАНЫ дзеепрым. Прышрубаваны. Там жа пятля прывінчаная. Ахрэмаўцы Брасл.
ПРЫВІТАЦЦА зак. Тое ж, што і прывеціцца. Прывіталіся мы. Старыя Смільгіні Воран. Прывітайся ён з намі. Гальшаны Ашм. Прышоў і прывітайся. Малькуны Ігн.; параўн. польск. przywitać się 'тж'.
ПРЫВОДЗІЦЬ незак. Прыводзіць. Прыводзілі мядзведзя вучонага. Латыгаль Віл. Прывожду авечку на продаш. Крынкі Крын.
ПРЫВОЗІЦЬ незак. Прывозіць. Прывозіць у Ашмяну. Гальшаны Ашм. З Баранавіч прывозілі тавар. Дзераўное Стаўб.
ПРЫВУЧАВАЦЦА незак. Прывучвацца. Яна прывучаваецца есці. Трэба прывучавацца. Лоск Валож.
ПРЫВУЧАЦЬ незак. Прывучваць. Цялё навязваюць або прывучаюць хадзіць з быдлам. Альхоўка Навагр.
ПРЫВУЧВАЦЬ незак. Тое ж, што і прывучаць. Трэба прывучваць да работы. Альхоўцы Лях.
ПРЫВЫКАЦЬ незак. Прызвычайвацца. Сваіх дзяцей не маю, ды да чужых прывыкаю. Малі Астр.
ПРЫВЫКНУЦЬ, ПРЫВЫКЦІ зак. Прызвычаіцца. Курчаткі вывеліся, потым курыца кінула іх вадзіць, а яны прывыклі ў бутку хадзіць. Івашкаўцы Смарг. Я прывыкла, а ён прывыкці ня мох. Рыбчына Віл. Ні магла прывыкці к хлебу. Саланое Віл. Хто прывыкшы мець, хто прывык, той хоча мець. Лісна В.-Дзв. Як вышла [замуж], то прывыкла. Ахрэмаўцы Брасл. Прывыкла толькі цёпла есь. Вострава Маст.
ПРЫВЫЎКА ж. мед. Прышчэпка. Дзяцём прывыўку дзелаіць. Саланое Віл.; параўн. руск. прививка 'тж'.
ПРЫВЫЧКА ж. Звычка. А гэта прывычка благая. Кудзялянцы Шальч. Прывычку маіць выпіць. Валынцы В.-Дзв. ∇ А прывычка хужа няволі. Малькуны Ігн.
ПРЫВЫЧЛІВЫ прым. Які хутка прывыкае да каго-н. Я натта прывычлівая — скора прывыкаю да людзей. Малі Астр.
ПРЫВЯЗАВАЦЬ незак. Прывязваць. На ланцугох коні прывязаваюць. Руднікі Шальч.
ПРЫВЯЗАЦЦА зак. перан. Надакучыць просьбамі. Прывяжыцца дзетка і прося. Гемзы Шальч.
ПРЫВЯЗАЦЬ, ПРЫВІЗАЦЬ зак. Прымацаваць завязваючы. Ён быў прывязаўшы нітачку, прывязаў нітачку. Ёдлавічы Брасл. Калісьці матка да стала дзіця прывяжа і пойдзя рабіць. Старыя Трокі Трак., Гемзы Шальч. Былі пры-
111 👁