ПРЫ'БАЛАТКД мн. Балотцы. Прыбалаткі — балотка, дзе меншыя кусты. Старыя Смільгіні Воран.
ПРЫБАЛДЗЕ'ЦЬ зак. Ачмурэць. Матка прыбалдзела вечарам, цёмна ішла i ўтамілася. Гемзы Шальч.
ПРЫБАЛО'ТУХА, ПРЬГБОЛОТУХА ж. бат. Каўпак кольчаты. Прыбалотухі нараслі. Малыя Аўцюкі Калінк. Набрала кошычок прыболотух. Сіманавічы Драг.
ПРЫБА'ЛТЫВАЦЬ незак. Прыхлушвадь. Ен прыбалтывая — гаворыць шмат. Гемзы Шальч.
ПРЫБА'ННІК м. Прылазнік. У прыбаннік вышла i села. Янова Рас.; параўн. руск. предбанник тж'.
ПРЫБАУЛЯ'ЦЦА незак. Дабаўлядца. Квашаніна — халадзец: вушкі, ношкі, якога любя (любовага) прыбаўляецца. Солы Смарг.
ПРЫБЕТЧЫ зак. Хутка прыйсді. Як устаня ён, то тады прыбяжэце. Вострава Маст.
ПРЬІБЕ'РАЦЦА зак. Прыбрадца. Прыберымся, дзеўкі, пекна. Саланое Віл.
ПРЫБІВА'ЦЬ, ПРЫБЫВА'ТЫ незак. 1. Прыціскаць. Haбіліцамі прыбіваяць уток. Лоск Валож. Пускаеш чалнык, прыбіваеш. Завельцы Астр. За каждай ніткай лядкамі прыбіваеш i ніткі мяняеш. Валеўка Навагр. 2. с.-г. Утрамбоўваць (зямлю). Перад сяўбой прыбівалі, сеялі, a потым баранавалі. Кіралі Шчуч. 0 Прыбіваць рукі — заключаць здзелку. РукІ прыбіваць: «Я столькі даю» — i стукаю рукой, a другі: «Столькі даю» — i стукав рукой. Плябанцы Ашм. Кубочкы налывають, ручынькы прыбывають. Сіманавічы Драг.
ПРЫБІРА'ЦЦА, ПРЫБІРА'ЦА незак. 1. Прыгожа адзявацца. Любіць ладне прыбірацца. Паляцкішкі Воран. Ня любіць прыбірацца, ляніцца. Чапаеўскі В.-Дзв. Мы прыбіраліся, ходзячы ў цэркаву. Ён прыбіраіца — касцюм купіў. Саланое Віл. I дакуль ты ўсё будзеш прыбірацца? Валеўка Навагр. 2. Пераапранацца ў якое-н. адзенне. Прыбіраюцца за цыганы. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. польск. ubierać siy 'адзявацца, апранацца'.
ПРЫБІРА'ЦЬ, ПРЫБЯРА'ЦЬ незак. 1. Адзяваць. Ад маласці бацькі прыбіраяць. Кіралі Шчуч. Ладне прыбіраюць. Паляцкішкі Воран. 2. Наводзіць парадак. Стол не прыбірала пасля абеду. Кураполле Паст. Прыбіраць буду. Прыбірай ca стала. Рыбчына Віл. Я прыбіраю — мыю, мяту, бо нада падмясці. Едлавічы Брасл. 3. Гатаваць (страву). Я вам нічога не прыбірала, ешце, што ёсць. Дакудава ЛІд.
ПРЫБІ'РЫШЧА н. Раскарчаваны ўчастак. Паваляць лес, потым прыбяруць, называюць прыбірышча, сенакос там. Пасека Ст.-Дар.
ПРЫБІ'ТЫ дзеепрым. Прымацаваны цвікамі. Да калоткі дошка прыбіта. Старыя Трокі Трак
Дадатковыя словы
балдзець, бауляцца, біраца, прыбалаткд, прыбалотуха, прыбалтываць, прыбываты, прыбяраць, прыбіты, прьіберацца
25 👁