Пліешка овса осталасе, за годіну сэрпамі дожнэм. Курашэва Чыж.
ПЛЕ'ШЧЫЦЬ незак. Пляскаць у далоні. Ладушкі плешчаць дзеці. Дакудава Лід.
ПЛЁВА'ЦЬ, ПЛЁВА'ТЬІ незак. Пляваць. Плёвай толыіі ў вядро. Лісна В.-Дзв. Не трэба плёваць. Паляцкішкі Воран. Дзядзька плёваў, як тата купіў плух. Ёдупка Шальч. Ныхорошэ плёваты на пуд логу. Ушкавіца Кобр.
VПлюю ны на зэмню святую, а на твою мову дурную. Сіманавічы Драг. Н и плюй в колодяз, бо прыйдыця напытыся. Ушкавіца Кобр.
ПЛЁНКА ж. Абалонка асінага гнязда. Осей дзелаюць гняздо с сваёй плёнкі. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПЛЁНТАЦЬ незак. Блытаць. Ужэ тая нітка коротка, ужэ будзе плёнтаць цалы час. Баброўнікі Гарад.; параўн. польск. plgtać тж'.
ПЛЁС м., ПЛЁСА ж., ПЛЁСЫ мн. 1. Затока. Адзін ідзе ад плёса, а другі — ад берага, як лавілі рыбу. Парэчча Гродз. У плёс рыба заходзіць. Беразіно Докш. Плёса — дзе вада памалу цячэ. Рудня Чэрв. 2. Самы глыбокі ўчастак возера, дзе ловяць рыбу. Плёса — само возіра, дзе ходзяць з невадам, самая глыбейшая частка возіра. Ахрэмаўцы Брасл. Плёса дальшы, пасяротку азіра. Янова Рас. 3. Яміны з вадою на сенажаці. Плёса ў сенакосе. Пасека Ст.-Дар. 4. Пойма ракі. Бярэзіна там широкая i прамая — называюць плёсы. Беразіно Докш. 5. Заліўны луг. Заўтра будуць пожню дзяліць, каб далі плёсу, кап касілкай скасіць, як у раве, то руками Дзёрнавічы В.-Дзв.
ПЛЕСКАЦЦА незак. Тое ж, што i п л е с к а ці с а. Маці сказала хлопцам нікуды ні ісці, а яны плёскаюцца па вадзе. Магуны Паст. Дзеці плёскаюцца ў вадзе. Ёдлавічы Брасл.
ПЛЁСКІ прым. Плоскі. Чачавіца плёская. Крэва Смарг. Адна качалка круглая, другая з зубцамі, плёская. Рудня Чэрв. Занозы плёскіе дзве. Вецярэвічы Пух.
ПЛЁСКЛЕНБКІ прым. памянш. да п л ё с к i. Авадзень ёсць, плёскленькі такі, смогла кусаіць. Ракаўскія Швянч.
ПЛЁСНУЦЬ зак. Стукнудь. Даланёй як плёсніць! Курапол ле Паст.
ПЛЁСОI н. Тое ж, што i п л е х 2. Плёсо — ак вымакне i німа ні жыта на полі, дзе ніска, лахчына. Трава вымакая на балоце—I кажуць плёсо. Адно—-плёсо, а богато—плёса. Адны плёса на ўчастку. Дзяніскавічы Ганц.
ПЛЁСОII н. бат. Разнавіднасць асакі. Плёсо — зеле такое, ложыцца на ваду. Плёсо мяхко, вужа aipa. Малахоўцы Бар.
ПЛЁСЫ гл.
ПЛЁСПЛЁТАЧКА ж. 1. Памянш. да п л ё т к а 4. Махрач зроблян с канцоў [кроснаў], канцы папляцём у плётачкі. Магуны Паст
Дадатковыя словы
плёватьі
29 👁