Старонка 91
/ 537
мучальнік піць ад задышкі, ад почак, ад сэрца. Бакшты Іўеў. Мучальнік — лекарства ад мачавога пузыра. Вострава Маст. Мучальнік у лесе рос, як бруснічнік. Данілавічы Дзярж. Мучальнік збіралі ў лесі, таўклі на муку, заваравалі, мачалі ў яго, а тады ў гразь — так красілі даўней. Вузла Мядз. У мучэльніку лісты, як мірта. Граўжышкі Ашм. МУЧАЛЬНІЦА ж. Мучаніца. Мучальніца ты, чаго ён пілнуя цябе? Новіны Нясв. МУЧАН м. Тое ж, што і мучальнік. Мучан ад мачавога пузыра п'юць. Мучаном фарбуюць. Мучан сушуць, труць, рудовіну дабаўляюць. Солы Смарг. Мучан рос у бары, яго насушаць, стаўкуць, бралі ў цабры грась з рыштокі і чэрняць мацерыял. Рудня Астравітая Чэрв. Мучан п'юць ад мачавога і ат почак. Вецярэвічы Пух. МУЧАНА прысл. Пакутліва. Але як мучана дзяжурыць! Магуны Паст.; параўн. руск. мучительно 'тж'. МУЧАНІК, МУЧАННІК м. Тое ж, што і мучальнік. Мучанік сушылі, таўклі, на рэшата прасеіць, маткі і аснову апсыпаіць мукой — і ў печ. Дзёрнавічы В.-Дзв. Мучанік у лесі расцець, яго п'юць ат почак. Кураполле Паст. Мучанік расце. Рыбчына Віл. Мучанік па-нашаму называюць. Парэчча Гродз. Мучаннік падобен да бруснічніка, ад мачавога пузыра п'юць. Рыбчына Віл. Мучаннік сабіралі, ён як брушнічнік. Рудня Астравітая Чэрв. МУЧАНІЦА ж. Тое ж, што і мучальніца. Гэтыя бабы мучаніцы! Кураполле Паст. Жанчына — така мучаніца. Валеўка Навагр. МУЧАНІЧНІК, МУЧАНІШНІК м. Тое ж, што і мучальнік. Калісьці мучанічнік варылі, і ў торфе фарбавалі адзежу — выходзя рудоя, чорная. Івашкаўцы Смарг. Мучанішнік завараваім, зялеза ржавая, аржавіння — і хварбуюць. Саланое Віл. МУЧАНЫ прым. 1. Мучны. З жытняй мукі вараць кашу мучаную. Крэва Смарг. Мучаныі бліны. Лісна В.-Дзв. Я не люблю мучанога. Лоск Валож. Клёцкі елі драныя і мучаныя. Мярэцкія Глыб. 2. Крухмалісты. А мая [бульба] такая мучаная, смашнейша за яйца. Баброўнікі Гарад. МУЧАРНІК, МЫЧАРНІК м. Тое ж, што і мучальнік. Руду вараць умесці с мучарнікам і чэрняць палатно. Мычарнік расце ў леся, як брусніцы, утопчаш яго ў чуган, у печ, а патом фарбавалі палатно, ніткі. Малахоўцы Бар. МУЧЫЦКА ж. памянш. да мука. Мне з мучыцкай спякі яечню. Навікі Лудз. МУЧЫЦЦА, МУЧЫТЫСЬ незак. Пакутаваць. Я мучылася век, маленькіх гадуючы. Саланое Віл. Так я мучыласа! Парэчча Гродз. Як Лазор мучыцця! Дзмітравічы Кам. Ты не мучсё! Міратычы Карэл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
/ 537