Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
мучальнік піць ад задышкі, ад почак, ад сэрца. Бакшты Іўеў. Мучальнік — лекарства ад мачавога пузыра. Вострава Маст. Мучальнік у лесе рос, 'як бруснічнік. Данілавічы Дзярж. Мучальнік збіралі ў лесі, таўклі на муку, заваравалі, мачалі ў яго, a тады ў гразь — так красілі даўней, Вузла Мядз. У мучэльніку лісты, як-мірта. Граўжышкі Ашм. МУ'ЧАЛЬНІЦА ж. Мучаніца. Мучальніца ты, чаго ён пілнуя цябе? Новіны Нясв. МУЧА'Н м. Toe ж, што i м ў ч а л ь н I к. Мучан ад мачавога пузыра п'юць. Мучаном фарбуюць. Мучан сушуць, труць, рудовіну дабаўляюць. Солы Смарг. Мучан рос у бары, яго насушаць, стаўкуць, бралі ў цабры грась з рыштокі i чэрняць мацерыял. Рудня Астравітая Чэрв. Мучан п'юць ад мачавога i ат почак. Вецярэвічы Пух. МУ'ЧАНА прысл. Пакутліва. Але як мучана дзяжурыцъ! Магуны Паст.; параўн. руск. мучительно тж'. МУЧА'НІК, МУЧАЧіНІК м. Тое ж, што 1 м ў ч а л ь н і к. Мучанік сушылі, таўклі, на рэшата прасеіць, маткі i аснову апсыпаіць мукой — i ў печ. Дзёрнавічы В.-Дзв. Мучанік у лесі расцець, яго п'юць ат почак. Кураполле Паст. Мучанік расце. Рыбчына Віл. Мучанік па-нашаму называюць. Пар.эчча Гродз. Мучаннік падобен да бруснічніка, ад мачавога пузыра п'юць. Рыбчына Віл. Мучаннік сабіралі, ён як брушнічнік. Рудня Астравітая Чэрв. МУ'ЧАНІЦА ж. Toe ж, што i м ў ч а л ь н і д а. Гэтыя бабы мучаніцы! Кураполле Паст. Жанчына— така мучаніца. Валеўка Навагр. МУЧАНГЧНІК, МУЧАНГШНЩ м. Toe ж, ш т о і м ў ч а л ь н i к. Калісьці мучанічнік варылі, i ў торфе фарбавалі адзежу — выходзя рудоя, чорная. Івашкаўцы Смарг. Myчанішнік завараваім, зялеза ржавая, аржавіння — i хварбуюць. Саланое Віл. МУЧАНЬГ прым. 1. Мучны. 3 жытняй мукі вараць кашу мучаную. Крэва Смарг. Мучаныі бліны. Лісна В.-Дзв. Я не люблю мучанога. Лоск Валож. Клёцкі елі драныя i мучаныя. Мярэдкія Глыб. 2. Крухмалісты. А мая [бульба] такая мучаная, смашнейша за яйца. Баброўнікі Гарад. МУЧАФНІК, МЫЧАФНІК м. Тое ж, што i м ў ч а л ь н i к. Руду вараць умесці с мучарнікам i чэрняць палатно. Мычарнік расце ў леся, як брусніцы, утопчаш яго ў чуган, у печ, а патом фарбавалі палатно, ніткі. Малахоўцы Бар. МУЧЬГЦКА ж. памянш. да мука. Мне з мучьщкай спякі яечню. Навікі Лудз. МУ'ЧЫЦЦА, МУ'ЧЫТЫСЬ незак. Пакутаваць. Я мучылася век, маленькіх гадуючы. Саланое Віл. Так я мучыласа! Парэчча Гродз. Як Лазор мучыцця! Дзмітравічы Кам. Ты не мучсёі Міратычы Карэл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брўснічнік, мучытысь, мучыцца, мўчальнік, пюць
25 👁
 ◀  / 537  ▶