Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
на магілкі. Ракаўскія Швянч. На магілкі Хадзіла. Альхоўцы Лях. Ужо павязлі яго на магілке жваць. Кіралі Шчуч. 2. перан. Агароджа на могілках. Пойдзем магілкі маляваць. Paкаўскія Швянч. МАГТЛЬНІК м. Toe ж, што i м а г i л к i 1. Магільнік у нас нідалёка проз гарот прайсці. Магільнік у нас апушчаны. Mŭгільнік тут у нас, i капліца там. Магуны Паст. Наша веска друней была раздзеленая на дзве вёскі магільнікам, ну,,гэдык расказывалі старыкі. Баяры Мядз. МагІльнік бліска, у ляскуў на высокая мвсцяі Асавец Віл. За цэрквай магільнік. Ністанішкі Смарг. На магільніку адна магілка стаіць не абложаная. Рагулішкі Даўг. МагільнІк убірала. Спісок склаўу Хто магільу нік убіраў. Каля магільніку насыпана жвіру. Ракаўскія Швяйч. На магільніку хавалі. Старыя Трокі Трак. Хадзілі на магільнік. Кемялішкі Астр. МАГГЛЬНІЧАК м. памянш. да м а г і л ь н і к. Пахавалі на магільнічку. Талейкі Швянч. МАГЛА' ж. Імгла. Магла ідзе, дожджык мгліць. Жылі Іўеў.; параўн. літ. migla тж'. МАТЛІ толькі мн. Качалка для бялізны. Скручвалі на матлі, натоўсту качалку, i маглююць. Дакудава Лід. Мат*лі былі. На маглі навернем i маглюем — так прасавалі бялізну. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. magiel тж'. МАГЛЯВА'ЦЬ незак. Качаць бялізну. Скручвалі на маглі бялізну i маглявалі. Дакудава Лід. Маглявалі [бялізну], глаткая палучаяцца. Мсцібава Ваўк. Маглявалі бяллё на марлях. Вузла Мядз. Маглявалі бялізнуt так прасавалі яе. Рагулішкі Даўг.; параўн. польск. maglomač тж'. МАГЛЯУНГЦЬГ мн. Прыстасаванне ў кроснах, па якім ідзе палатно на навой. Магляўніцы ў варстаце, прыдзержваць вытканае палатно, яно ідзе na ім, на магляўніцах, уецца на навой. Пацаўшчына Дзятл.; гл. м а т л i. МАГНА'ТЫ прым. Вялікі. Сава крычыць усякім голасам, у савы галава магнатая. Саланое Віл. МАГНА'ЧКА ж. Багачка. Глядзі, магначка якая!? Магуны Паст. МАГУ'ЛІНА ж. 1. Што-н. малаважнае. Па каждай магуліне сама i сама: то ў Mip едзь, то ў мельніцу. Новіны Нясв. 2. Невялікая дэталь у кроснах. Трэба каб не золытацца: хай аднае магуліны не будзя, не пайдзёт. Альхоўцы Лях. МАГУўІНКА ж. памянш. Кавалачак. Дай мне кусочак хлеба i магулінку сала. Кіралі Шчуч. МАГЧЬГ, МАХЧЬГ незак. 1. Мець сілы выканадь што-н. Рабі як можыш. Саланое Віл. Не махчымеш працаваць. Парэчча Гродз. Я ня буду махчы рабіць. Старое Сяло Зэльв. Kan магла — лётала бы, atu брынды курэлі n. Малі, Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дрўней, зблытацца, магляваць, магнаты, магу^інка, магуліна
9 👁
 ◀  / 537  ▶