МОЧ ж. 1. Мача. Моч пашла па-за скуры. Кудзялянцы Шальч. 2. Макрата. Яна не так баяласа мочы. Дзяніскавічы Ганц. МО'ЧА ж. Toe ж, што i м о ч 1. Сваёй мочай памыць i neрастане балець. Солы Смарг. Мочаю сваею прыкладала. Стральцы Гродз. МО'ЧАЛА, МО'ЧУЛА н. Мачулішча. Мочала — там лён мачылі, клалі маклякі — палены мокрыя — наверх, націснуць. Альхоўка Навагр. Мочула — дзе лён мачылі. Жыдзевічы Іўеў. МО'ЧАНЫ у знач. прым. Прыгатаваны шляхам мачэння. Мочаны лён купцы лепяй купляліна палотны. Магуны Паст. Гультаю—гарох мочаны. Бакшты Іўеў. Мочаныя грыбы. Рудня Астравітая Чэрв. Мочаны i сланы лён. Мсцібава Ваўк. Мочаны — белы лён, сланы — сівы лён. Лука Нараўк. МСУШАСТ, МО'ШЫСТ м. Плюш. Бабы шылі з мошасту сабе. Быстрыда Астр. Армячкі шылі мошастам абложана ў падале. Саланое Віл. Бурное бабам шылі, мошастам паабшываны. Мярэцкія Глыб. 3 мошысту пашыла пальто. Магуны Паст.; параўн. літ. mašastas аксаміт'. МРАЖЬГЦЬ незак. Імжыдь. Дожджык мражыў. Альхоўцы Лях, МРУК м. экспр. Маўклівы, негаваркі чалавек. С такім мруком нэ договорыссе. Курашэва Чыж.; параўн. польск. mruk 'бурклівы чалавек'. МРЭЦ м. Нябожчык. Мрэц у хаця. Малахоўцы Бар. Дзе мрэц, не хадзіла глядзець, баюса. Стральцы Гродз. Мрэц — умерлы чалавек. Мсцібава Ваўк. Не пайду глядзець на мярца, баюса. Вострава Мает. Мерца няслі. Старое Сяло Зэльв. Я ня пайду, там мрэц, страшна. Тухавічы Лях. МСЦІ'ЦЕЛЬНЬІ прым. Помслівы. Мсціцельны чалавек усягды мсціцца. Рыбчына Віл.; параўн. руск. мстительный тж'. МСЦГЦЦА незак. Помсціць. ён усягды мсціцца. Рыбчына Віл. Сын усё мсціцца. Валеўка Навагр. МУГЛА'ТЫ прым. Бязрогі. Муглата карова — без рох. Дзяніскавічы Ганц. МУДА'К м. лаянк. Дурань. Мудака знайдуць якога-небуць. Ахрэмаўцы Брасл. Вот дзе мудак, гаворыць абы-што. Ракаўскія Швянч. Мудак ты! I болей нічога не скажаш. Пацаўшчына Дзятл. МУДАРЭ'З, МУДАРЭ'С м. бат. Разак. Мударэс калюшчы, у вазёрах расце, на мочулах. Набрала шмат мударэзу, граблямi цягаюць i свіня кормяць. Мударэс пахош на альяс, i ка~ люшачкі такія, натта свіня елі. Бакшты Іўеў. МУДЗГЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнае. Што ты мудзіш? Альхоўцы Лях
Дадатковыя словы
мсціцельньі, муглаты
5 👁