Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1982). Том 3. М-П. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 537  ▶ 
Машкара таўчэцца на дошч. Рагулішкі Даўг. Летам у лесі машкіра заесь. Вузла Мядз. МАШКАРНЯ' зб. ж. Toe ж, што і м а ш а т а. Гарабей абіpae машкарню. Валеўка Навагр. МАШКАТА' зб. ж. Toe ж, што i м а ша т а. I вот ты скажи, як толькі прарасце расада, дак нападав машката. Глебкавічы Мін. МАШНЯ' ж. анат. Машонка. Машню [у барана] атрэжыць на капшук. Малькуны 1гн. МАШО'НАЧКА ж. памянш. да м а ш о н к а 1. Машоначку ад барана выраблялі, у курцоў яна была. Солы Смарг. МАШО'НКА ж. 1. Тое ж, што i ма шня. У барана машонка. Кураполле Паст. Барана зарэжуць, машонку абдзяруць, вырабатаюць, увярху прадзенуць нітку, шнурочак с кожачкі — i навярху кутасы — насілі табаку, гроши. Дзёрнавічы В.-Дзв. 3 машонкі капшук на табаку рабілі; гэта ўсё даўно быўшы. Малькуны 1гн. 3 *барана вьіраблялі машонку i рабілі капшук, насілі табак. Альхоўцы Лях. 2. Кашалёк. Ох, у яго машонка большая грошай! Дзёрнавічы В.-Дзв. 3. Капшук. Машонка с тытуном. Старыя Смільгіні Воран. МАШТАКІ7 мн. Тапачкі. Купляюць маштакі нябошчыку. Нада пашыць маштакі дзіцяці. Гемзы Шальч.; гл. мэ к шт ы. МАШТЭ'ЛЯ ж. Брус ці бервяно каля 72 см таўшчынёй. Маштэля — брус ці бервяно ў дваццаць восім — дваццаць дзевяць цаляў таўшчыні. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. maszt мачта' ням. Mast. МАШЬГНА ж. 1. Аўтамашына. Машынаў не было. Швэды Вільн. Забралі ўсе на тры машине. Вецярэвічы Пух. Яна сама з машынай ездзя? Солы Смарг. 2. Сячкарня. Пашлі машины сечку кроіць. Грыкені Вільн. 3. Паравоз. На машыні робіць, машыністам. Дакудава Лід. 4. У знач. прысл. машиной, машынамі. На машыне. Ехала машынай. Жылі Іўеў. Машиною вязлі мяне. Парэчча Гродз. Тут машынамі ходжана. Ністанішкі Смарг. Машынамі будуць ехаць. Мсцібава Ваўк. Машынамі ездзят у нас. Вялікі Краснік Пруж. МАШЫНГСТЫ м. Машыніст. Машыністы ён, на паровозе робіць. Асавец Віл. МАШЬГНКА ж. 1. Швейная машына. Яна маіць машынку i шыіць. Кемялішкі Астр. 2. Кнопка. Кнопкі даўней называлі машынкі. Во трэба ў каптан машынкі купіць. Данілавічы Дзярж. Ушый у сукню машьінкі. Галубы Маст. МАШЬІНСУВЬІ прым. Які прызначаецца для шыдця на швейнай машыне. Машыновыя ніткі. Дзе машыновыя ніткі? Альба Нясв. МАШЫСТСУВЫ гл. МАШАСТО'ВЫ МГЛА ж. Імжа. Мгла мгліць. Быстрыца Астр., Жылі Іўеў. Такая мгла падала! Малахоўцы Бар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

машастовы, машоначка
9 👁
 ◀  / 537  ▶