ПЛАЦЕ'НАЧНЫ прым. Які зроблены з даматканага палатна. Плаценачная ішло на верхнюю адзежу. Магуны Паст ПЛАЦЕ'НКА, ПЛАЦЕ'НЬКА ж. i н. 1. Toe ж, што i плацё н а к. Я плаценку ткала. Тайна Лаг., Чычалі Швянч. Плаценка ткалі. Парэчча Гродз. Вытчаш плаценка якое, купленага ня насілі. Ракаўскія Швянч. Ткалі сваей работы на спаднщы ў клеткі, палоскі — называлася плаценка. Плаценка на спадніцы, на сукні. Пацаўшчына Дзятл. Упроста плаценку ткалі. Саланое Віл. Выткала плаценку i пашыла спадніцу. Кураполле Паст. Плаценка ткалі ў палоскі, у дзюжачкі. Дакудава Лід. Пачасы спрадзеш i наччэш дзве сцянэ плаценка, бывая пашыеш спадніцу i каптан. Кіралі Шчуч. Наткала плаценка, пашыю спадніцу. Галубы Мает. У клеты вялШя плаценка ткалася. Плаценка ткалі. Старыя Смільгіні Воран. Плаценку ткалі. Старыя Трокі Трак. Шарачак на мушчынскія штаны, плаценка — жанчынам на спадніцы, на сукенку. Крэва Смарг. Плаценка — дробныя клетачкі, спадніцы шылі. Плаценку бабам ткалі. Рыбчына Віл. Плаценкі вытчыць i колдры шылі. Лайпушкі Ігн. Плаценькі ткалі. Темзы Шальч. 2. Спадніда з даматканага палатна. Плаценку пашыла. Тайна Лаг. ПЛАЦЕ'НКО н. Тое ж, што i п л а ц е н а к. Плаценко злажыла ў складачкі. Магуны Паст. Ткуцъ кужалъ І плаценко. Вострава Мает. Плаценко ткуцъ у клетку. Малахоўцы Бар. ПЛАЦЕ'НЬКА гл. ПЛАЦЕ'НКА ПЛАЦЕ'НЯЧКА гл. ПЛАЦЕ'НАЧКА ПЛАЩЕ, ПЛАЩЕ, ПЛАЩЬЕ, ПЛАЩЦЕ, ПЛАЩЦЁ, ПЛАЩЦЯ, ПЛАЩЯ зб. ж. i н. 1. Бялізна. Трэба плаце мыць у цёплай вадзе, а палакацъ у халоднай. Старое Сяло Зэльв. Плаце мылі у цёплай вадзе, паласкалі ў халоднай. Малахоўцы Бар. Буду кутаці плаце. Смаляніца Пруж. У нас плацце кажуцъ. Багушэвічы Бярэз. Плацце зоўтра буду мыць. Мачаск Бярэз. Пашла праць плацце. Атжымала плацце. Пасека Ст.-Дар. Плацце перылі пранікамі. Малахоўцы Бар. Цяслою выдзеўбалі карыта мыць плаццё. Альхоўка Навагр. Плацця паласкаць. Рудня Астравітая Чэрв. Плацця жлукцілі, кладзем у жлукта, паліш каменя, ліеш воду, i вада балбоча. Вецярэвічы Пух. Трэба плацця мыць. Азяраны Раг. Нада плаця мыць, пайду лух рабіць. Валынцы В.-Дзв. Даўней казали «Памыла плаця». Вострава Мает. 2. Адзенне. Світка i кажух — гэта пара плацця. Ухвала Круп. 3. Сукенка. У мое сэстрэ было хороша плаце. Смаляніца Пруж. Скіньмо плацье. Дзяніскавічы Ганц. Адно плацце справіла. Пасіене Лудз. Плацця ' палатняная шылі i красілі. Азяраны Раг. Я адзела плацця. Пасіене Лудз. Я сабе якую плацю пашыю. Рагулішкі Даўг. Даўга плаця ў цябе. Вялікія Баяры Шчуч
Дадатковыя словы
плаценачка, плаценачны, плаценька, плаценячка
2 👁