яйцы, замуціш у халодным малацэ, a гарачым заліваеш — i на гарачую сквораду i пячы мачанку. Вецярэвічы Пух. МАЧА'ННЯ н. кулін. Мачанка, прыгатаваная з канапель або маку. Мачання з калапень i мачання з маку рабілі. Саланое Віл. Канапляная мачання варылі. Рудня Астравітая Чэрв. МА'ЧАХА, МА'ЧЫХА, МА'ЧЧЫХА ж. Toe ж, што i м aц 6 х a. Усякія мачахі бываюць: i добрыя, i дрэнныя. Кіралі Шчуч. Маткі не было, мяне мачаха гадавала. Старыя Трокі Трак. У іх мачаха, выраслі дзеці пры мачасе. Вузла Мядз. Мама дауно памерла, мачаха нас гадавала. Малахоўцы Бар. Мачахай цяшка жыць — чужых дзяцей гадаваць. Баброўнікі Гарад. Мачыху маю ні хачу ўспамінаць. Солы Смарг. Пры мачысі гадавалася. Плябанцы Ашм. Мала ўдасца добра мачыха да чужых дзяцей. Гемзы Шальч. У яе маччыха. Кухты Віл. V Мачаха — чаха, чортава саха. Валеўка Навагр. МАЧА'ЦЬ незак. 1. Апускаць у што-н. вадкае. Я іх [куры] націснула i ў ваду мачала, каб не квакталі. Груздава Паст. Hi мачая лыч, не есць. Рудня Астравітая Чэрв. Мачалі картошку ў алей. Кіралі Шчуч. Мачалі бульбу ў жышку селяццовую. Малі Астр. Мачалі гарох у вадзе i пражылі. Бліны мачалі ў муртушку. Старыя Трокі Трак. Макавая малако paбілі i бліны мачалі. Гемзы Шальч. Заваравалі мучальнік, мачалі ў яго, a тады ў гразь — так красілі даўней. Вузла Мядз. 2. Мачыць. Каноплі мачалі ў ямя. Альхоўды Лях. МАЧЛІ'ВЫЙ прым. Дажджлівы. Сёліта мачлівый гот. Лісна В.-Дзв. МАЧЛЯ'К гл. МАКЛЯ'К МАЧО'НІК м. Toe ж, што i м а к л я д з і н а. Мачонік — дрэва, якое на дне ляжала. Чарняўскія Лудз. МАЧО'НІКІ мн. бат. Ваўнянкі. Мачонікі мама нівараныя саліла. Рагулішкі Даўг. Мачонікі ў нас збіраюць. Пасіене Лудз. МАЧО'НІЧКІ мн. памянш. да м а ч о н i к i. Па кусціках падасінавікі, абабачкі, мачонічкі растуць. Вялікае Сяло В.-Дзв. МАЧО'НКІ мн. Toe ж, што i м a ч 6 н i к i. Як атломіш лытачку ў мачонак, малако, сівенькія яны, шапачка бальшая, a\ ггасярод — юмачка [ямачка]. Дзёрнавічы В.-Дзв. МАЧСУНЫ у знач. прым. Прыгатаваны пры дапамозе мачэння. У мяне i яблыкі мачоныя ёсь. Кураполле Паст. МАЧУ'ЛА, МАЧУ'ЛО н. 1. Мачыльня. Мачула — дзе лён мачылі. Ахрэмаўды Брасл. Мачылі ў выкапанай ямя — мачула на пяньку. Вязынка Маладз. Мачулы — спецыяльныя ставочкі былі, дзе лён мачылі. Навікі Лудз. Мачула—дзе раньше лён мачылі. Пасіене Лудз. У мачулах лён мачылі. Рагулішкі Даўг. Мачуло — дзе лён мачылі. Пацаўшчына Дзятл. Вада стаіць у мачуле, мокрае балота. Альхоўка Лях. 2. Нізіна, упа
Дадатковыя словы
макляк, мачаць, мачляк, мачонкі
3 👁